Перайсці да зместу

Завен Бадаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Завен Бадаян
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Завен Лявонавіч Бадаян
Нарадзіўся 22 снежня 1989(1989-12-22)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства  Арменія
Рост 174 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Афіф
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Арменія Кілікія (Ерэван) 40 (2)
2008—2009 Арменія Гандзасар (Капан) 20 (1)
2010—2011 Арменія Імпульс (Дыліжан) 54 (12)
2012—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 16 (1)
2014 Беларусь Гомель 29 (3)
2015 Арменія Пюнік (Ерэван) 12 (10)
2016 Арменія Бананц (Ерэван) 22 (6)
2017 Арменія Алашкерт (Мартуні) 10 (3)
2018 Ліван Шабаб Аль-Сахель (Бейрут)
2018—2021 Арменія Арарат (Ерэван) 65 (8)
2021—2022 Арменія Ван (Чарэнцаван) 14 (5)
2022—2023 Казахстан Акжайык (Уральск) 29 (4)
2023— Саудаўская Аравія Афіф
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Арменія Арменія (да 21) 3 (0)
2011—2016 Арменія Арменія 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 студзеня 2018

Завен Бадаян (арм.: Զավեն Լևոնի Բադոյան; нар. 22 снежня 1989, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клуба «Афіф» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Арменіі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за розныя армянскія клубы, але найлепей здолеў праявіць сябе ў дыліжанскім «Імпульсе». У снежні 2011 года перайшоў адтуль у барысаўскі БАТЭ. У барысаўскім клубе, аднак, не змог замацавацца і з’яўляўся ў асноўным складзе рэдка, у асноўным гуляў за дубль. Адзіны гол за асноўную каманду забіў 9 лістапада 2013 года ў браму «Тарпеда-БелАЗ», што дазволіла барысаўскаму клубу перамагчы (3:1) і стаць дзесяціразовым чэмпіёнам краіны.

У лютым 2014 года стала вядома, што трэнерскі штаб БАТЭ не разлічвае на Бадаяна[3]. У сакавіку 2014 года, разаваўшы кантракт з БАТЭ, Бадаян стаў іграком «Гомеля»[4]. У складзе гомельскага клуба адразу замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы, але пасля вяртання ў асноўную абойму ў ліпені 2014 Антона Мацвеенкі стаў толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»[5].

У лютым 2015 года вярнуўся ў Арменію, стаўшы іграком клуба «Пюнік»[6]. Хутка стаў адным з ключавых ігракоў клуба. Да канца сезона 2014/15 паспеў забіць 10 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог «Пюніку» перамагчы ў турніры, таксама разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Арменіі. Улетку 2015 года пакінуў «Пюнік» і паўгады заставаўся без клуба, пакуль вясной 2016 года не перайшоў у «Бананц». У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Алашкертам», але неўзабаве пагадненне было разарвана, і Завен зноў далучыўся да «Гомеля»[7]. У лютым 2017 года, аднак, па сямейным абставінам пакінуў «Гомель», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[8], і неўзабаве зноў далучыўся да «Алашкерта».

У студзені 2018 года стаў іграком ліванскага клуба «Шабаб Аль-Сахель». У жніўні 2018 года вярнуўся ў Арменію, стаўшы іграком «Арарата». У ліпені 2021 года перайшоў у «Ван», а ў красавіку 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Акжайыкам». Застаўся ў «Акжайыку» і ў сезоне 2023, калі ён выбыў у Першую лігу.

У чэрвені 2023 года перабраўся ў саудаўскі «Афіф».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Арменіі. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Літвы.