Антон Яўгенавіч Мацвеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Мацвеенка
Антон Матвеенко.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Яўгенавіч Мацвеенка
Нарадзіўся 3 верасня 1986(1986-09-03)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Беларусь Дняпро (Магілёў) 107 (10)
2010 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (0)
2010   Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (0)
2011—2012 Беларусь Дняпро (Магілёў) 59 (20)
2013—2014 Беларусь Гомель 53 (12)
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2015 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 11 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (3)
2016 Беларусь Мінск 15 (2)
2017— Беларусь Віцебск 165 (26)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 студзеня 2023.

Антон Мацвеенка (нар. 3 верасня 1986, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро». У 2010 годзе выступаў за мінскае «Дынама», але ў хуткім часе вярнуўся ў Магілёў. Застаўся ў «Дняпры» пасля яго вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011. Дапамог магілёўскаму клубу па выніках наступнага сезона вярнуць месца ў эліце, стаў адным з найлепшых ігракоў Першай лігі.

«Гомель»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[4]. У «Гомелі» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, хоць да таго гуляў выключна ў якасці паўабаронцы. Адразу стаў асноўным іграком і ў выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2013.

Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У маі 2014 года вярнуўся на поле, але спачатку толькі выхадзіў на замену, і толькі ў ліпені 2014 года замацаваўся ў аснове. Стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага паўабаронцы, на якой і дагуляў да канца сезона 2014.

У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[5].

«Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]

22 студзеня 2015 года Антон прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У гэты ж дзень падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. Быў іграком асновы тарпедаўцаў, але не здолеў праявіць сябе: у 12 матчах за жодзінцаў (11 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) адзначыўся толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[8].

«Кайсар»[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў якасці футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Мацвеенка ў чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кайсары»[9]. У ліпені афіцыйна стаў іграком клуба з Кызыларды[10]. Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету з Прэм’ер-лігі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў «Кайсар»[11].

Вяртанне ў Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[12]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай» і перайшоў у «Мінск»[13], дзе замацаваўся ў якасці правага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў сталічны клуб.

«Віцебск»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года некаторы час трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», але неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[14]. У складзе віцебскага клуба стаў іграком асновы, у сезоне 2017 выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2018 з 12 галамі стаў найлепшым бамбадзрам каманды, дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У 2019—2021 гадах заставаўся трывалым іграком асновы віцябчан. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[15]. У сезоне 2022 стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Anton Matveenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://championship.abff.by/players/177
  3. https://www.pressball.by/footballstat/anton_matveenko/
  4. Антон Матвеенко продолжит карьеру в "Гомеле" Архівавана 7 снежня 2014.
  5. Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель»
  6. Антон Матвеенко на просмотре в "Торпедо"-БелАЗ
  7. Антон Матвеенко стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
  8. Антон Матвеенко расторг контракт с "Торпедо-БелАЗ" и может продолжить карьеру в "Кайсаре"
  9. Матвеенко может перейти в «Кайсар»
  10. Антон Матвеенко подписал контракт с "Кайсаром" (ФОТО)
  11. Матвеенко покинул «Кайсар»
  12. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
  13. Антон Матвеенко подписал контракт с "Минском"
  14. Антон Матвеенко стал игроком «Витебска»
  15. Гущенко и Матвеенко продлили контракты с Витебском
  16. Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 11 студзеня 2023.