Даўжыня 1—1,5 см. Цела светла-зялёнае. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкава- або перламутрава-пералівістыя (размах 19—50 мм), з густой сеткай жылак. Вусікі ніткападобныя. Вочы выпуклыя, залацістыя (адсюль назва).
Лічынкі і дарослыя — драпежнікі, кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі, некаторыя — нектарам. Актыўныя ўначы.
Лічынка
Самкі адкладваюць сцябліністыя яйцы кучкамі на лісце розных раслін. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі падоўжаныя, верацёнападобныя, зверху па баках пучкі валаскоў. Зімуюць дарослыя насякомыя.