Залаты Рог
Вёска
Залаты Рог
|
Залаты́ Рог[1] (трансліт.: Zalaty Roh) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Хальчанскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 7 км на паўднёвы-захад ад Веткі, за 8 км ад Гомеля. На поўначы і на захадзе вёскі ёсць арашальныя каналы.
Па ўскрайку вёскі праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння P30 Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае.
Блізкасць аўтадарогі P30 забяспечвае хуткую і частую транспартную сувязь, а рэйсы на малыя адлегласці прыбытковыя для перавозчыкаў праз высокі попыт у жыхароў, якія ездзяць на працу, у школы і па пакупкі ў Гомель і Ветку, таксама турыстычныя маршруты на «Залатым кальцы Гомельшчыны» праз Хальч падтрымліваюць часты графік руху.
Залаты Рог мае добрую аўтобусную сувязь з Веткай, Гомелем і суседнімі вёскамі — асабліва са Старым Сялом, Хальчам і Шарсцінам. Рэгулярныя рэйсы пачынаюць рух а 06:00. Штодня па маршруце Залаты Рог — Ветка больш за 100 адпраўленняў, час дарогі — 12 хвілін да цэнтру Веткі. Таксама бесперапынная аўтобусная сувязь з Гомелем. Кошт праезду, станам на снежань 2025 года:
- да аўтавакзала Гомеля — 1,54 BYN;
- да аўтастанцыі Веткі — 0,88 BYN.
Планіроўка Залатога Рога складаецца з пяці вуліц — 2 доўгіх і 3 кароткіх, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і злучаных трыма папярочнымі вуліцамі. Забудова двухбаковая, пераважна цагляная, часткова драўляная, сядзібнага тыпу.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы ёсць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт і клуб.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовасць здаўна звалася Рогам жыхарамі вакольных вёсак. Калі ў 1925 годзе[2] беззямельныя сяляне з бліжэйшых вёсак — Старога Сяла, Хальча і іншых — заснавалі тут паселішча, назвалі яго Залатым Рогам. Паводле падання, назву прапанаваў землямер, які лічыў, што даўно неараная зямля будзе ўрадлівай — «залатой».
У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 117 двароў, расстралялі 5 жыхароў. На фронце загінула 45 вяскоўцаў.[3]
Станам на 1998 года, вёска ў складзе Гомельскага конезавода № 59.[2]
Знаходка танка Т-34
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе каля пасёлка ў балоце побач ручая пошукавікі атрада «Памяці Айчыны» разам з музейнымі работнікамі выявілі і выцягнулі фрагменты танка Т-34-76, які, магчыма, удзельнічаў у баях за Гомель у лістападзе 1943 года. Магчымае месца знаходкі паказалі мясцовыя жыхары, а магнітометр паказаў наяўнасць металу на глыбіні 2-3 метраў.
Знойдзены цэлая гусеніца вагой каля 800 кг, частка другой гусеніцы, днішча, правы борт з ляніўцам, фрагменты лабавой брані, а таксама дробнае абсталяванне. Паводле адной з версій, танк заграз у балоце і падарваны.[4]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1927 год — 90 двароў, 509 жыхароў.
- 1941 год — 120 двароў, 400 жыхароў.
- 1969 год — 119 двароў, 508 жыхароў.
- 01.01.2004 года — 117 двароў, 286 жыхароў, у тым ліку каля 45 % насельніцтва пенсійнага ўзросту.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б «Памяць» Веткаўскага раёна
- ↑ Ірына Такоева. Стагадовы Залаты Рог (руск.). Голас Веткаўшчыны (28 чэрвеня 2025).
- ↑ НЕВМЕРЖИЦКАЯ, Оксана. Гусеницы, фрагмент лобовой брони корпуса: у деревни Золотой Рог Ветковского района найдены части танка Т-34 (руск.). www.sb.by (17 лістапада 2018). Праверана 23 снежня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх