Залаты пярсцёнак з Бярэсця

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Залаты пярсцёнак з Бярэсця — пярсцёнак XIV стагоддзя з золата, выяўлены на тэрыторыі старажытнага гарадзішча Бярэсця ў 1977 годзе падчас раскопак, якімі кіраваў Пётр Фёдаравіч Лысенка. Пасля вывучэння ён быў перададзены ў фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Захоўваўся ў запасніках і не выстаўляўся на ўсеагульны агляд з меркаванняў бяспекі да 3 красавіка 2015 года, калі публіка ўпершыню пабачыла пярсцёнак у рамках праекта «Унікальны экспанат».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пярсцёнак выраблены з тоўстых круглых залатых дратоў, скручаных паміж сабой у выглядзе жгутоў і звітых у касу. Каса цэнтральнай часткі пярсцёнка мае шырыню 10 мм. Дыяметр пярсцёнка складае 20 мм. Ён важыць каля 10 грамаў і зроблены з золата 750 пробы.

Пярсцёнак верагодна адносіцца да скандынаўскіх упрыгажэнняў вікінгаў. Падобная стылістыка шырока прадстаўлена ў экспанатах Гістарычнага музея ў Стакгольме. Таксама падобныя «пераплеценыя» бранзалеты сустракаліся і ў т.зв. Полацкім залатым скарбе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.