Залаты храм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Верагодная выява Імператарскага палаца і Вялікай царквы (справа) на тапаграфічным бардзюры мазаікі «Мегалапсіхея» з Экта другой паловы V ст., які ілюструе шлях з Дафны ў Антыёхію.

Залаты храм (лац.: Domus Aurea), або Вялікая царква — раннехрысціянскі храм у г. Антыёхія, які ўваходзіў у ансамбль імператарскага палаца на востраве ў паўночнай частцы горада[1]. Кафедральны сабор Антыяхійскага патрыярхату.

Царква закладзена імператарам Канстанцінам Вялікім у 327 годзе, асвячона ў 341 годзе. Разбурана пры землетрасенні 528 года, была адноўлена імператарам Юстыніянам I[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ўяўляла сабой 8-баковую цэнтрычную пабудову (актагон або тэтраконх), акружаную амбулаторыем, галерэямі і нішамі[2]. Галоўны хрысціянскі помнік горада апісаны Еўсевіем Кесарыйскім як пабудова небывалых памераў і канструкцыі, багата ўпрыгожаная золатам, меддзю і інш. дарагімі матэрыяламі[3]

Прыхільнікі актаганальнай рэканструкцыі храма[4] лічаць яго ўзорам пры будаўніцтве палацавых цэркваў з аналагічнай структурай, пачынаючы з царквы Святых Сергія і Вакха(руск.) бел. ў Канстанцінопалі да капэлы ў Ахене (каля 800). Калі ж пагадзіцца з рэканструкцыяй у выглядзе падвойнага тэтраконха, то такая кампазіцыя магла стаць асновай шэрагу структурна падобных ці блізкіх саборных храмаў і палацавых цэркваў пачынаючы з царквы Сан-Ларэнца-Маджорэ ў Мілане (376377)[5]. Незалежна ад формы яе лічаць першым узорам хрысціянскіх храмаў з «падвойнай абалонкай»[6], якія шырока вядомыя ў архітэктуры юстыніянаўскай эпохі і паўплывалі на ўнутраную прастору візантыйскіх цэркваў з развітымі хорамі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 АНТИОХИЯ // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — 752 с. —  экз. — ISBN
  2. 2,0 2,1 А. Ю. Казарян. Архитектура Византии. Православная энциклопедия. Т. VIII. М., 2004. С. 277–303.
  3. Жыццё Канстанціна. 3. 50; Слова на 30-годдзе валадарання Канстанціна. 9. 15
  4. Krautheimer. 1986. P. 75–78
  5. Kleinbauer. 1973. P. 108–112
  6. Краутхаймер. 2000. С. 93