Заліў Географа
Заліў Географа (англ.: Geographe Bay) — заліў Індыйскага акіяна ля паўднёва-заходняга берага Аўстраліі.
Заходзіць у сушу на 65 км. Глыбіня да 27 м. Берагі акружаны пясчанымі водмелямі і рыфамі. Упадае рака Васа. Прылівы сутачныя, іх велічыня 1 м. На ўсходзе, ля ўваходу ў заліў, — порт Банберы, на поўдні — горад і порт Баселтан. Заліў Географа адкрыты ў 1801 годзе французскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам капітана Н. Бадэна на караблях «Географ» і «Натураліст». Названы ў гонар карабля.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Edward Duyker François Péron: An Impetuous Life: Naturalist and Voyager, Miegunyah / MUP, Melb., 2006. ISBN 978-0-522-85260-8,
- Fornasiero, Jean; Monteath, Peter and West-Sooby, John. Encountering Terra Australis: the Australian voyages of Nicholas Baudin and Matthew Flinders, Kent Town, South Australia, Wakefield Press, 2004. ISBN 1-86254-625-8
- Frank Horner, The French Reconnaissance: Baudin in Australia 1801—1803, Melbourne University Press, Melbourne, 1987. ISBN 0-522-84339-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 162.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. |