Кальмарскі замак
Славутасць | |
Кальмарскі замак | |
---|---|
56°39′29″ пн. ш. 16°21′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Дата заснавання | XII стагоддзе |
Сайт | kalmarslott.se (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кальмарскі замак (шведск.: Kalmar slott) — адзін з найбольш значных твораў паўночнаеўрапейскага фартыфікацыйнага мастацтва эпохі Рэнесансу. Размешчаны ў шведскім горадзе Кальмар і аддзелены ад балтыйскага берага каналам.
Закладзены ў 90-я гады XIII стагоддзя па ўказу Магнуса I на месцы вартаўнічай вежы, замак складаўся з чатырох несіметрычных сцен, французскіх круглых па вуглах і двух умацаваных надбрамных вежаў, кожная з якіх уяўляла «замак у замку». Замак быў назаўжды ўпісаны ў еўрапейскую гісторыю ў 1397 г., калі ў ім была падпісана Кальмарская унія.
Пасля скасавання уніі датчане працягвалі ўтрымліваць паўднёвую частку цяперашняй Швецыі — Сконэ, таму Кальмар заставаўся важнай памежнай крэпасцю. Шведскі кароль Густаў Ваза, які лічыў яго «ключом да ўсёй краіны», загадаў у 1545 годзе цалкам перабудаваць замак па найноўшым слове фартыфікацыйнага мастацтва. Нягледзячы на гэтыя хітрасці, падчас Кальмарскай вайны 1611-13 гг. ён быў абложаны і ўзяты датчанамі.
Паколькі замак не прызначаўся для пражывання манархаў, унутранае ўбранне было мінімальным, а да канца XVII стагоддзя ў сувязі з пераносам мяжы далёка на поўдзень ён у значнай меры страціў сваё абарончае значэнне і стаў выкарыстоўвацца пад склад правіянту, а ў 1780 годзе ў ім зрабілі бровар. З гэтага часу аж да 1852 года частка замка выкарыстоўвалася як турма. У 1884 годзе рыксдаг вылучыў на рэстаўрацыю замка 80 тыс. крон. У наш час у замку знаходзіцца музей.
Зноскі
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт замка Архівавана 28 сакавіка 2004.
- Палацы і замкі Швецыі
- Архітэктура Кальмарскага замка
- Віртуальная экскурсія па Кальмарскім замку Архівавана 23 жніўня 2010.