Перайсці да зместу

Кальмарскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кальмарскі замак
56°39′29″ пн. ш. 16°21′19″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Дата заснавання XII стагоддзе
Сайт kalmarslott.se (шведск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальмарскі замак (шведск.: Kalmar slott) — адзін з найбольш значных твораў паўночнаеўрапейскага фартыфікацыйнага мастацтва эпохі Рэнесансу. Размешчаны ў шведскім горадзе Кальмар і аддзелены ад балтыйскага берага каналам.

Закладзены ў 90-я гады XIII стагоддзя па ўказу Магнуса I на месцы вартаўнічай вежы, замак складаўся з чатырох несіметрычных сцен, французскіх круглых па вуглах і двух умацаваных надбрамных вежаў, кожная з якіх уяўляла «замак у замку». Замак быў назаўжды ўпісаны ў еўрапейскую гісторыю ў 1397 г., калі ў ім была падпісана Кальмарская унія.

Пасля скасавання уніі датчане працягвалі ўтрымліваць паўднёвую частку цяперашняй Швецыі — Сконэ, таму Кальмар заставаўся важнай памежнай крэпасцю. Шведскі кароль Густаў Ваза, які лічыў яго «ключом да ўсёй краіны», загадаў у 1545 годзе цалкам перабудаваць замак па найноўшым слове фартыфікацыйнага мастацтва. Нягледзячы на гэтыя хітрасці, падчас Кальмарскай вайны 1611-13 гг. ён быў абложаны і ўзяты датчанамі.

Паколькі замак не прызначаўся для пражывання манархаў, унутранае ўбранне было мінімальным, а да канца XVII стагоддзя ў сувязі з пераносам мяжы далёка на поўдзень ён у значнай меры страціў сваё абарончае значэнне і стаў выкарыстоўвацца пад склад правіянту, а ў 1780 годзе ў ім зрабілі бровар. З гэтага часу аж да 1852 года частка замка выкарыстоўвалася як турма. У 1884 годзе рыксдаг вылучыў на рэстаўрацыю замка 80 тыс. крон. У наш час у замку знаходзіцца музей.

Зноскі