Замах на Фуміа Кісіда
15 красавіка 2023 года ў горадзе Вакаяма (рэгіён Кансай) быў здзейснены замах на прэм’ер-міністра Японіі Фуміа Кісіда. Здарэнне адбылося напярэдадні выбараў губернатара прэфектуры Вакаяма. Менш чым год назад баевіком забіты былы прэм’ер-міністр Сіндза Абэ[1].
Інцыдэнт
[правіць | правіць зыходнік]15 красавіка 2023 года прэм’ер-міністр Японіі Фуміо Кісіда выступаў у горадзе Вакаяма з прамовай у падтрымку палітыка Ліберальна-дэмакратычнай партыі, кандыдата, які балатаваўся на выбарах губернатара прэфектуры[2]. Падчас мерапрыемства ў 1 метры побач з ім здэтанавала выбухоўка[3]. Палітык не пацярпеў і быў эвакуяваны з раёна, але адзін паліцэйскі, які знаходзіўся на месцы падзей, атрымаў раненні[1]. Выбуховае прыстасаванне, скінутае каля Кісіда, спрацавала праз некалькі дзясяткаў секунд[3].
Нападнік
[правіць | правіць зыходнік]Нападніка затрымаў мясцовы рыбак[4], а хутка арыштаваны паліцыяй[5].
Па словах суседзяў затрыманага (нападнік жыў у прэфектуры Хіёга), ён выглядаў ціхім і далікатным[6].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]- Індыя: прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі выказаў палёгку, даведаўшыся, што Кісіда перажыў напад, і заявіў, што Індыя асуджае акты гвалту[7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Man arrested after explosion prompts evacuation of Japanese leader Fumio Kishida from speech venue . CNN (15 красавіка 2023).Jozuka, Emi; Ogura, Junko (15 April 2023).
- ↑ Japan's Prime Minister Safely Evacuated After Blast . The New York Times (14 красавіка 2023).
- ↑ а б 【速報中】岸田首相 演説先で爆発音 首相は無事 24歳の男逮捕(нявызн.). NHK (15 красавіка 2023).
- ↑ 首相がエビ試食した直後…「お前何やっとんや!」 男を取り押さえたのは地元漁師(нявызн.). THE SANKEI NEWS (15 красавіка 2023).
- ↑ Japan PM Fumio Kishida evacuated after what appears to be smoke bomb thrown . BBC (15 красавіка 2023).
- ↑ 岸田首相襲撃 容疑者の24歳男「優しい人という印象だった」 川西の自宅近辺で驚きの声(нявызн.). Kobe Shimbun (15 красавіка 2023).
- ↑ narendramodi. Learnt of a violent incident at a public event at Wakayama in Japan where my friend PM @Kishida230 was present. Relieved that he is safe. Praying for his continued well-being and good health. India condemns all acts of violence. . Твітэр.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Device explodes near Japan's prime minister Fumio Kishida - The Guardian official YouTube
- 【瞬間】岸田首相の演説直前に筒状の何かが投げられる様子 (Japanese) - Asahi Shimbun Company official YouTube