Перайсці да зместу

Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі інстытут навукі і мастацтва
Абрэвіятура БІНіМ
Адміністрацыйны цэнтр Нью-Ёрк, ЗША
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Тып арганізацыі выдавецтва
Дзейнічае ў рэгіёнах ЗША, Канада, Германія
Кіраўнікі
Старшыня Юрка Кіпель
Заснаванне
Дата заснавання 16 снежня 1951 (74 гады таму)

Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку (альтэрн.: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, англ.: Belarusian Institute of Arts and Sciences) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Заснаваны 16 снежня 1951 года, зарэгістраваны 13 жніўня 1953 года як арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955) і Канадзе (Таронта, з 1967).

Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы» (выдаецца з 1952). Станам на люты 2026 года выйшлі 44 выпускі «Запісаў». У 1954—1963 гадах выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953—1969 — інфармацыйны часопіс «Абежнік».

Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х гадоў інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі[1].

Інстытут узначальвалі[2]:

Сярод правадзейных членаў БІНіМа Леў Акіншэвіч.

У розныя гады колькасць членаў БІНіМ вагалася ад 100 да 200 чалавек. З 1990-х гадоў у БІНіМ працуюць і тутэйшыя навукоўцы з метраполіі[3].

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993. — С.433-434.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1996. — С.444-445.