Заранка
| Заранка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Erithacus rubecula Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Заранка, таксама Малінаўка (Erithacus rubecula) — птушка атраду вераб'інападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк і грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя, з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана ў Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы, Малой Азіі, цэнтральных абласцях Заходняй Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках.
Пералётны від. Зімуе на поўдні Егіпта, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на захадзе Пакістана.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]
Гнёзды будуе з сухога лісця, травы, поўсці і іншага ў шчылінах ствалоў, на зямлі. Нясе 6—7 яец двойчы за год. Корміцца пераважна насякомымі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заранка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 537.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заранка
