Заранка (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Заранка (1927))
Jump to navigation Jump to search
Заранка
Мова: беларуская
Тыраж:
«Заранка»

«Заранка» — ілюстраваны дзіцячы часопіс, што выходзіў у 19271931 гг. у Вільні на беларускай мове. Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас — аўтар батанічнага слоўніка на беларускай і некаторых замежных мовах, а таксама публікацый на тэмы гісторыі і культуры, захавальніца шматлікіх дакументаў пра нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 — 1920-я гады.

У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменнікаў, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы.

ў 1927 годзе ў часопісе дэбютаваў пісьменнік Міхась Машара. Быў багата ілюстраваны, сярод мастакоў — Язэп Горыд.

Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, па падпісцы на год — 4 злотыя.