Захар Іванавіч Баркоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Захар Іванавіч Баркоўскі
Дата нараджэння 3 верасня 1911(1911-09-03)
Месца нараджэння в. Ліплянск, Сенненскі раён
Дата смерці 4 кастрычніка 1995(1995-10-04) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера аграномія
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Узнагароды і прэміі

Герой Сацыялістычнай Працы

Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За адвагу»

Захар Іванавіч Баркоўскі (3 верасня 1911, в. Ліплянск, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1995) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны аграном БССР (1966). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БСГА ў 1957 годзе. У 1934—1939 гг. аграном саўгаса «Побалова» Рагачоўскага раёна[2]. З 1944 г. дырэктар эксперыментальнай базы «Вусце» Аршанскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці[1].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, у тым ліку «За адвагу». На фасадзе адміністрацыйнага будынка эксперыментальнай базы «Вусце» ў 2011 годзе ў гонар З. І. Баркоўскага ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Барковский Захар Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 41. — 737 с.
  2. Баркоўскі Захар Іванавіч
  3. Баркоўскі Захар Іванавіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баркоўскі, З. Пераадолець інертнасць / З. Баркоўскі // Віцебскі рабочы. — 1988. — 22 крас. — С. 3.
  • Баркоўскі Захар Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 524.
  • Вепарок, Г. Чалавека атэстуе ніва / Г. Вепарок // Ленінскі прызыў (Орша). — 1971. — 17 крас. — С. 2.
  • Каралёў, Г. 120 старонак гісторыі / Г. Каралёў // Віцебскі рабочы. — 1987. — 28 крас. — С. 2.
  • Королёв, Г. Земля-кормилица / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн., 1984. — С. 33-38.
  • Лазука I. Помняць яго ў «Вусці» / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. — 2000. — 6 студз. — С. 2.
  • Главная должность. — Мн., 1973

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]