Захар Яфімавіч Чарнякоў
Захар Яфімавіч Чарнякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1900 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 лістапада 1997 (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мовазнаўства, этнаграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Аўтар аднаго з саамскіх буквароў на аснове лацінкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Захар Яфімавіч (Захарый Хаімавіч) Чарнякоў (26 мая 1900, Прапойск[1][2], Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 28 лістапада 1997, Масква, Расія) — савецкі этнограф, мовазнавец, спецыяліст па саамскіх мовах. Аўтар аднаго з саамскіх буквароў на аснове лацінкі (1933).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства разам з бацькамі пражыў у Лодзі, пазней у Санкт-Пецярбургу, дзе ў 1908—1917 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай яўрэйскай прыватнай мужчынскай гімназіі І. Г. Эйзенбета і скончыў восем класаў[3]. Летнія месяцы праводзіў у Фінляндыі.
З 1919 года быў добраахвотнікам у Чырвонай Арміі, браў удзел у Грамадзянскай вайне, пасля дэмабілізацыі стварыў першы ў СССР педагагічны рабфак, які выпусціў першых настаўнікаў з рабочых і сялян.
Скончыў Геаграфічны інстытут (1926) і працаваў на кафедры этнаграфіі ЛДУ. Па заданні кафедры першы раз пабываў на Кольскай Поўначы. Вывучыў саамскую мову і выкладаў яе ў Інстытуце народаў Поўначы, ЛДПІ імя А. І. Герцэна, а з 1933 года — у Мурманску.
Працаваў у Камісіі акрвыканкама па раяніраванні, а таксама ў Камітэце новага алфавіту, склаў і выдаў у 1933 годзе першы саамскі буквар на аснове лацінкі (1500 экз.), пераклаў на саамскую мова шэраг падручнікаў з рускай мовы, аднак праз два гады буквар быў канфіскаваны як «палітычна шкодны»[4]. А. Г. Эндзюкоўскі крытычна адазваўся на працу Чарнякова, кажучы пра «прыкрыя і шкодныя памылкі» у буквары.
У 1938 годзе быў арыштаваны разам з іншымі выкладчыкамі Інстытута народаў Поўначы, у т.л. Эндзюкоўскім, па справе так званай «Саамскай змовы»; абвінавачаны ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання. За версіяй следчых, Чарнякоў разам з Эндзюкоўскім і этнографам з Мурманска В. К. Алымавым узначальвалі нейкую «Саамскую нацыяналістычную паўстанцкую дыверсійна-шкодніцкай арганізацыю». Гэтая арганізацыя была, нібыта, звязана, як з Захадам (у тым ліку з тымі коламі Фінляндыі, якія падтрымлівалі ідэю стварэння Вялікай Фінляндыі, у склад якой былі б уключаны Усходняя Карэлія і Кольскі паўвостраў), так і з так званым «Карэльскім цэнтрам», які нібыта узначальвалі Эдвард Гюлінг і Густаў Ровіа, былыя кіраўнікі Карэльскай АССР[5][6].
На працягу многіх гадоў выкладаў этнаграфію ў ленінградскіх і маскоўскіх ВНУ, у 1962 годзе выйшаў на пенсію, разам з тым працягваў распрацоўваць праблему нацыянальных моў народаў СССР, у т.л. саамскай, у розных навукова-даследчых інстытутах. Ажыццявіў экспедыцыі на Кольскі паўвостраў ў 1958, 1975 і 1984 гадах. Аўтар працы «Очерки этнографии саамов», адрэдагаваў і падрыхтаваў да друку пераклад кнігі нямецкага навукоўца XVII ст. Ёханеса Шэфера «Lappland» .
Ведаў ідыш, іўрыт, беларускую, польскую, рускую і фінскую мовы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Первый урок лопарского языка. — Л., 1929.
- Очерки этнографии саамов. — Рованиеми, 1998.
Зноскі
- ↑ Личная карточка Захария Хаимовича Чернякова (Санкт-Петербургский государственный университет, географический факультет)
- ↑ Захарий Хаимович Черняков (личные карточки профессорско-преподавательского состава ЛГУ)
- ↑ Анатолий Хаеш. Генеалогические сведения о документах Санкт-Петербургской гимназии Эйзенбета. М.: Общество «Еврейское наследие», 1996.
- ↑ Черняков Захарий Ефимович . Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.
- ↑ Киселёв 2000.
- ↑ Кольский Север. Саамская националистическая повстанческая диверсионно-вредительская организация.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Киселёв А. А. Саамский заговор (Дело № 46197) // Живая Арктика : журнал. — 2000. — № 1. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2009.
- Unni K. Utvik. Kolasåmene. Fra tsarens undersåtter til sovjetiske borgere (нарв.). — Bergen: Russisk institutt. Universitetet i Bergen, 1985. — С. 13—15. — 99 с. Архівавана 29 верасня 2014 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Черняков Захарий Ефимович . Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.
- «Саамская националистическая повстанческая диверсионно-вредительская организация» . Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Слаўгарадзе
- Памерлі 28 лістапада
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі факультэта геаграфіі і геаэкалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Расіі
- Мовазнаўцы СССР
- Этнографы Расіі
- Этнографы СССР