Заходскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
Выгляд
Заходскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дрыбінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Заходы |
Дата ўтварэння | 1928 |
Дата скасавання | 1939 |
Захо́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Заходы.
Утвораны ў 1928 годзе як Баброўскі сельсавет у Расненскім раёне Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баброва. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Мсціслаўскім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заходы, сельсавет перайменаваны ў Заходскі[1]. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе скасаваны, тэрыторыя далучана да Расненскага сельсавета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і Савету Народных Камісараў БССР Пра зьмену тэрыторыі некаторых раёнаў і сельскіх саветаў і пра пераіменаваньне сельскіх саветаў, вёсак і возера "Князь" ад 5 сьнежня 1931 г. // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, Аддз. I, № 51.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.