Перайсці да зместу

Расненскі сельсавет (Дрыбінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дрыбінскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Расна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня сельсавета Цімафей Уладзіміравіч Марціновіч
Насельніцтва (2019) 1 234
Плошча 120,8 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Расна.

Агульная плошча сельсавета складае 12080 гектараў ці 15% ад плошчы раёна. Землі ляснога фонду складаюць 3220 га (26,6 %), сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 6730 га (55,7 %), землі, якія знаходзяцца ў валоданні сельсавета — 657,3 га (5,4 %)[1].

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расненскі (Раснянскі) сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Дрыбінскім раёне. 15 ліпеня 1935 года Расна атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Расна паніжаны да вёскі. У 1939 годзе да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Робцаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 14 кастрычніка 1959 года ў складзе Горацкага раёна, з 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна[3][4].

Станам на 1 студзеня 1947 года, у сельсавеце было 14 населеных пунктаў[5], на 1 студзеня 1986 года — 22[6]. На цяперашні дзень у склад Расненскага сельсавета ўваходзяць 19 вёсак і 1 аграгарадок (Расна).

У 1999 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1979 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1461 чалавек[7], з іх 93,6 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8].
Па звестках 2018 года, налічвалася 1345 жыхароў, было зарэгістравана 598 домаўладанняў. 57 % жыхароў сельсавета складаюць людзі працаздольнага ўзросту, 29 % з’яўляюцца пенсіянерамі, 14,3 % — дзецьмі. У 2018 годзе было 66 незанятых у эканоміцы чалавек[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1234 чалавекі[9].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным сельскагаспадарчым прадпрыемствам на тэрыторыі Расненскага сельсавета з’яўляецца «Саўгас імя Кірава». Адукацыю забяспечваюць Расненская сярэдняя школа, пры якой маецца гісторыка-этнаграфічны музей і Расненская дапаможная школа-інтэрнат. Маюцца 5 дамоў сацыяльных паслуг.

Старшыня сельсавета — Цімафей Уладзіміравіч Марціновіч[10].

  1. а б Прошел День Ряснянского сельского Совета
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рясненский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет Архівавана 13 жніўня 2019. (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. — Мн., 1973. — Т. 3. — С. 629.(недаступная спасылка)
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 158
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 82
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  10. Рясненский сельский исполнительный комитет Дрибинского района Могилевской области
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. 587, 613—616