Перайсці да зместу

За нашу і вашу свабоду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«За на́шу і ва́шу свабо́ду» — дэвіз грамадзянскіх актывістаў, якія лічаць, што не можа быць свабодным народ, які заваёўвае іншы народ[1]. З’яўляецца неафіцыйным дэвізам Польшчы і часта асацыіруецца з часамі, калі салдаты родам з падзеленай Рэчы Паспалітай змагаліся ў рухах за незалежнасць па ўсім свеце[2][3].

Дэвіз існуе ў розных варыянтах, паслядоўнасць словаў у выразе можа змяняцца. У прыватнасці, можа выкарыстоўвацца выраз «за вашу і нашу свабоду».

Упершыню дэвіз з’явіўся і выкарыстоўваўся Тадэвушам Касцюшкам (у форме па-польску: Za naszą wolność i waszą) у канцы XVIII стагоддзя падчас паўстання 1794 года[2][3][4][5][6].

25 студзеня 1831 года на патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве ў падтрымку паўстання дзекабрыстаў дэвіз быў выкарыстаны на маніфестацыйных штандарах у выглядзе «У імя Бога за нашу і вашу свабоду». Як мяркуецца, аўтарства дэвізу належыць Яўхіму Лялевелю[7][8]. Менавіта гэты варыянт у скарочаным выглядзе і здабыў папулярнасць.

Дэвіз выкарыстоўваўся таксама з 1989—1991 гадоў у Чарнігаве падпольнай партыяй у складзе Дэмакратычнага саюза народнай свабоды (раней Цэнтр дэмакратычных ініцыятыў).

  1. «Народ, які заваёўвае іншыя народы, стварае свае ўласныя ланцугі» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 16. С. 435—438; Т. 32. С. 335—339.).
  2. 1 2 Lonnie R. Johnson, Central Europe: Enemies, Neighbors, Friends, Oxford University Press, 1996, ISBN 0195100719, Google Print, p. 127-128
  3. 1 2 Hubert Zawadzki, Jerzy Lukowski, A Concise History of Poland, Cambridge University Press, 2001, ISBN 0521559170, Google Print, p. 145
  4. Архівавана 6 студзеня 2007.
  5. Архівавана 8 лістапада 2006.