Зборная Германіі па хакеі з шайбай
Мянушкі | |||
Федэрацыя | Федэрацыя хакея Германіі | ||
Трэнер | ![]() | ||
Капітан | Марцэль Гоч | ||
Больш усіх гульняў | Уда Кіслінг (320) | ||
Бамбардзір | |||
Першая гульня![]() ![]() (Мантро, Швейцарыя; 10 студзеня 1910) | |||
Самая буйная перамога![]() ![]() (Любляна, Славенія; 10 лютага 2000) | |||
Самае буйное паражэнне![]() ![]() (Стакгольм, Швецыя; 13 мая 2012) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 60 (Упершыню 1930) | ||
Дасягненні | ![]() |
Збо́рная Германіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Германіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Германіі; галоўным трэнерам з’яўляецца канадскі спецыяліст Пэт Карціна. Пасля падзелу Германіі пасля Другой сусветнай вайны да 1990 года існавала асобная зборная Усходняй Германіі па хакеі. У 1991 годзе каманды і ігракі былі аб’яднаны пад эгідай адзінай Федэрацыі хакея Германіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Першы хакейны матч адбыўся ў Германіі ў лютым 1887 года на лёдзе возера Галензээ ў Берліне. Каманда мясцовага спартыўнага клуба атрымала перамогу ў студэнцкай зборнай з лікам 11:4. Першая афіцыйная гульня зборнай Германіі на ўзроўні зборных камандаў прайшла ў Швейцарыі ў горадзе Мантро 10 студзеня 1910 года супраць зборнай Швейцарыі, нямецкая зборная перамагла з буйным лікам 9:1. Папулярнасць хакея пачала расці, асабліва ў Берліне. Сталічныя клубы дамінавалі ў гэтым відзе спорту ажно да Другой сусветнай вайны.
Пасля падзелу Германіі хакейная зборная таксама падзялілася на зборную ФРГ і ГДР. Больш паспяхова і вынікова выступала зборная ФРГ. Па аб’яднанні Германіі зборная не паказвала значных вынікаў, адным з найвышэйшых дасягненняў стала 6 месца на чэмпіянаце свету 2003 года, дзе нямецкі калектыў пацярпеў паражэнне ў чвэрцьфінале ў гульні супраць зборнай Канады ў авертайме. Пачынаючы з 1998 года ў зборнай пачаўся зацяжны крызіс на дзесяць гадоў, як і ва ўсім нямецкім хакеі.
Сапраўдны поспех прыйшоў да немцаў на хатнім чэмпіянаце свету 2010 года, дзе каманда прабілася ў паўфінал і заняла чацвёртае месца. На наступным чэмпіянаце свету 2011 года, які праходзіў у Славакіі, зборная Германіі таксама паказала годны вынік. У сваёй групе заняла першае месца, перамогшы ва ўсіх матчах: супраць зборнай Расіі 2:0, Славакіі 4:3 і Славеніі 3:2. У чвэрцьфінале каманда саступіла зборнай Швецыі 2:5 і заняла ў выніку сёмае месца.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Зноскі
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (14 сакавіка 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборная Германіі па хакеі з шайбай
- Хакейны саюз Германіі (ням.)