Зборная Казахстана па хакеі з шайбай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казахстан
Мянушкі Казахскія барсы
Федэрацыя Казахстанская федэрацыя хакея з шайбай
Трэнер Ары-Пека Селін
Капітан Аляксей Трашчынскі
Больш усіх гульняў Аляксандр Карашкоў (78)
Бамбардзір Аляксандр Карашкоў (83)
Першая гульня
Казахстан Казахстан 5:1 Украіна Украіна
(Санкт-Пецярбург, Расія; 14 красавіка 1992)
Самая буйная перамога
Казахстан Казахстан 52:1 Тайланд Тайланд
(Чанчунь, Кітай; 29 студзеня 2007)
Самае буйное паражэнне
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 10:0 Казахстан Казахстан
(Кёльн, Германія; 15 мая 2010)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 19 (Упершыню 1993)
Дасягненні 12-е месца (2005)

Збо́рная Казахста́на па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Казахстана. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 17 месцы[1]. Кіруючы орган — Казахская федэрацыя хакея з шайбай; галоўным трэнерам з'яўляецца фінскі спецыяліст Ары-Пека Селін. Зборная была ўдзельнікам дзвюх Алімпійскіх гульняў — у Нагана і Турыне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Казахстана па хакеі з шайбай утварылася ў 1992 годзе, пасля развалу СССР. У лютым 1996 года ўпершыню ўдзельнічаючы ў Зімовых Азіяцкіх гульнях у кітайскім Харбіне, зборная Казахстана пад кіраўніцтвам Барыса Аляксандрава стала чэмпіёнам трэціх гульняў, а ў лютым 1997 года ў Аўстрыі здабыла пуцёўку на Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана, дзе дайшла да чвэрцьфіналу. У лістападзе 1997 года на турніры ў Аўстрыі зборная выйшла з дывізіёну С у дывізіён А чэмпіянату свету, але ў маі 1998 года ў Швейцарыі прайграла на чэмпіянаце свету ўсё гульні і заняла 15 месца.

У 1999 годзе кіраўнікі Расійскай хакейнай лігі, у якой выступалі ўсе лідары зборнай Казахстана, прынялі закон, які абмяжоўваў колькасць легіянераў у клубах РХЛ. Многія ігракі былі вымушаны адмовіцца ад выступаў за зборную, каб захаваць працаўладкаванне. Пасля гэтага Барыс Аляксандраў істотна абмаладзіў склад каманды і зноў выйграў чацвёртыя Зімовыя Азіяцкія гульні 1999 года ў Канвонда.

Паштовая марка Казахстана, якая прысвечана хакейнай зборнай, 1999

Аднак у лістападзе 1999 года ў кваліфікацыйным турніры ў Вялікабрытаніі каманда не здолела выйсці з групы Б у групу А чэмпіянату свету 2000 года, саступіўшы зборным Латвіі і Украіне. У лютым 2000 года на адборачным турніры ў Эстоніі каманда толькі паводле суадносін гульняў не патрапіла на Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, саступіўшы першае месца Украіне.

У красавіку 2001 года на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне каманда саступіла першае месца і пуцёўку ў топ-дывізіён гаспадарам зборнай Славеніі. У красавіку 2002 года на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ў Нідэрландах зборная, прайграўшы зборнай Францыі, саступіла першае месца камандзе Беларусі.

Улетку 2002 года Аляксандраў быў звольнены з пасады галоўнага трэнера «Казцынк-Тарпэда» і з аналагічнай пасады ў зборнай. Мышагін, які заняў месца Аляксандрава, здолеў з першага заходу вярнуцца ў дывізіён А чэмпіянату свету і пратрымацца там тры гады. Найвышэйшым дасягненнем за гэтыя часы стала 12-е месца ў 2005 годзе.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]