Зборная Нарвегіі па хакеі з шайбай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нарвегія
Мянушкі Isbjørnene (нарв.: Белыя мядзведзі)
Федэрацыя Нарвежскі хакейны саюз
Трэнер Нарвегія Рой Ёхансен
Капітан Олі-Крысціян Толефсен
Больш усіх гульняў Томі Якабсен (135)
Бамбардзір Торэсен
Першая гульня
Швейцарыя Швейцарыя 12 — 2 Нарвегія Нарвегія
(Лондан, Вялікабрытанія; 13 лютага 1937)
Самая буйная перамога
Нарвегія Нарвегія 24 — 0 Бельгія Бельгія
(Сафія, Балгарыя; 5 сакавіка 1975

Нарвегія Нарвегія 25 — 1 Кітай Кітай
(Дэбрэцэн, Венгрыя; 22 красавіка 2005)

Самае буйное паражэнне
Фінляндыя Фінляндыя 20 — 1 Нарвегія Нарвегія
(Хяменліна, Фінляндыя; 12 сакавіка 1947)
Kit left arm Norway red.png
Team colours
Kit body Norway red.png
Team colours
Kit right arm Norway red.png
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Kit left arm Norway blank.png
Team colours
Kit body Norway blank.png
Team colours
Kit right arm Norway blank.png
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 26 (Упершыню 1937)
Дасягненні 4-е месца (1951)

Збо́рная Нарвегіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвегіі. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Нарвежскі хакейны саюз, галоўным трэнерам з'яўляецца Рой Ёгансен, які займае гэту пасаду з 2001 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарвежскі хакейны саюз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы членам IIXФ у 1935 годзе[2][3]. Аднак зборная з'явілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў саюза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусветнай вайны нарвежская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат свету ў Лондан. Першы матч нарвежцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйное паражэнне ад зборнай Чэхаславакіі з лікам 0:7. Наступнае паражэнне ад Швейцарыі з лікам 2:13 выбіла нарвежцаў з турніру[4]. У чэмпіянаце свету 1938 года нарвежцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве свету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвежцы не здолелі атрымаць перамогу: лепшым дасягненнем стала толькі мінімальнае паражэнне ад Швецыі з лікам 3:4[5].

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking — World Ranking Men’s World Ranking. — International Ice hockey Federation.
  2. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 39–40.
  3. Norway. International Ice Hockey Federation.
  4. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 59–62.
  5. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 71–72.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Зборная Нарвегіі па хакеі на Чэмпіянаце свету 2012 Шаблон:Зборная Нарвегіі па хакеі на Чэмпіянаце свету 2013