Перайсці да зместу

Зборная Італіі па хакеі з шайбай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італія
МянушкіSquadra adzurra
ФедэрацыяІтальянская федэрацыя лядовых відаў спорту
ТрэнерЗлучаныя Штаты Амерыкі Том Покел
КапітанАляксандр Эгер
Больш усіх гульняўЛючыа Тапаціг (243)
БамбардзірЛючыа Тапаціг (131)
Першая гульня
Сцяг Швецыі Швецыя 7:1 Італія Сцяг Італіі
(Мілан, Італія; 14 сакавіка 1924)
Самая буйная перамога
Сцяг Італіі Італія 28:0 Сцяг Бельгіі Бельгія
(Дзюсельдорф, Германія; 1 сакавіка 1955)
Самае буйное паражэнне
Сцяг ЗША ЗША 31:1 Італія Сцяг Італіі
(Санкт-Морыц, Швейцарыя; 1 лютага 1948)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 55 (Упершыню 1930)
Дасягненні 4-е месца (1953)

Збо́рная Іта́ліі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Італіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 18 месцы[1]. Кіруючы орган — Італьянская федэрацыя лёдавых відаў спорту; галоўным трэнерам з'яўляецца амерыканскі спецыяліст Том Покел.

Зборная Італіі ў 2003 годзе

Зборная стала членам Міжнароднай федэрацыі хакею ў 1924 годзе. Упершыню італьянская каманда прыняла ўдзел на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў 1924 годзе. На турніры зборная атрымала два паражэнні, гэта значыць ад зборнай Францыі з лікам 12:0 і зборнай Бельгіі — 4:0. Наступны раз каманда з'явілася на чэмпіянаце Еўропы ў швейцарскім Давосе, дзе ўпершыню атрымала пункты, згуляўшы ўнічыю ў гульні супраць зборнай Іспаніі з лікам 2:2.

Першую перамогу італьянцы атрымалі на чарговым чэмпіянаце Еўропы 1929 года, які праходзіў у Венгрыі. Апенінская каманда здолела нанесці паражэнне гаспадарам спаборніцтва з лікам 2:1 у дадатковы час.

Першы ўдзел у чэмпіянаце свету датуецца 1930 годам, але значных поспехаў каманда не дамагалася. Больш-менш стабільныя часы прыходзіліся на 1990-я гады, калі зборная некалькі разоў фінішавала ў першай васьмёрцы. Традыцыйна ў нацыянальнай камандзе прадстаўлена шмат ігракоў з пераважна нямецкамоўнай правінцыі Трэнціна-Альта Адыджэ (Паўднёвы Ціроль), дзе папулярныя зімовыя віды спорту.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (26 мая 2014).