Збігнеў Вайдык
| Збігнеў Вайдык | |
|---|---|
| польск.: Zbigniew Waydyk | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 20 лістапада 1924 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 студзеня 2003 (78 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
Збігнеў Вайдык (20 лістапада 1924, г. Свіслач — 21 студзеня 2003) — сатырык, пісьменнік і паэт
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу ў Львове, дзе вучыўся разам з рэжысёрам Адамам Ганушкевічам. Падчас акупацыі быў салдатам 5-й дывізіі Арміі Краёвай, ваяваў ва Усходняй Галіцыі і Валыні. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі НКУС, вярнуўся ў Польшчу пасля дзесяці гадоў знаходжання ў ГУЛАГу. З 1973 годзе пражываў у Беластоку.
Быў жанаты. Жонка Гелена і чацвёра дзяцей.
Памёр 21 студзеня 2003 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Непераўзыдзены аўтар мноства эпіграм, афарызмаў, вядомых усёй Польшчы, вершаў і апавяданняў, якія былі апублікаваныя ў рэгіянальных і нацыянальных газетах і зборніках, у тым ліку «Спакуса каруселлю», «Анталогія сучаснай польскай афарыстыкі», «Афарістыкон — настольная энцыклапедыя думкі і афарызмаў» і інш. Супрацоўнічаў з Рэгіянальным цэнтрам анімацыі, сябра клуба Народных паэтаў .
Апублікаваў кнігі: «Непаслухмяныя думкі», «Заганныя думкі», «Песні зялёнай катаргі», «Virtus Erotica», «Eros Sarmaticus» .
Апавядальнік ў дакументальным фільме «Злачынства на Калыме. Цяпло ўрану» , 1993 г.
Зноскі
- ↑ 20 лістапада 1924 года ў Свіслачы нарадзіўся польскі сатырык, пісьменнік і паэт Збігнеў ВАЙДЫК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 11 красавіка 2022.