Збігнеў Цыбульскі
| Збігнеў Цыбульскі | |
|---|---|
| Zbigniew Cybulski | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Zbigniew Cybulski |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1927[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 студзеня 1967[1][2][…] (39 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Elzbieta Chwalibóg[d] |
| Дзеці | Maciej Cybulski[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
| Кар’ера | 1954 — 1967 |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0194193 |
Збігнеў Цыбульскі (польск.: Zbigniew Hubert Cybulski; 3 лістапада 1927, Княжэ, Станіслаўскае ваяводства, Польшча — 8 студзеня 1967, Уроцлаў) — польскі акцёр кіно.
Скончыў у Кракаве Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу (1953). Працаваў у тэатрах Гданьска, Варшавы. У 1954 дэбютаваў у кіно. Вядомасць Цыбульскаму прынеслі ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Попел і дыямент» (1958) і Е. Кавалеровіча «Цягнік» (1959). Цыбульскі належаў да рамантычнай школы, яго творчасць адрознівалася адкрытым праяўленнем пачуццяў, імпульсіўнасцю, напружанай эмацыянальнасцю. Акцёр увасобіў на экране біяграфію пакалення, да якога належаў сам, з яго пошукамі, імкненнем да ісціны. Сярод іншых роляў: Рысь («Каханне дваццацігадовых»), Віктар («Як быць каханай») — абодва ў 1962; капітан Зентэк («Злачынца і дзяўчына», 1963), Янак («Поўны наперад», 1967).
Зноскі
- 1 2 3 Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Zbigniew Cybulski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Збігнеў Цыбульскі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Zbigniew Cybulski (польск.) на сайце filmpolski.pl
- Асобы
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Станіславаўскім ваяводстве
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ва Уроцлаве
- Пахаваныя ў Сілезскім ваяводстве
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Нарадзіліся ў Снятынскім раёне
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Польшчы
- Акцёры XX стагоддзя
- Выпускнікі Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве
- Ахвяры наезду цягніка
- Пахаваныя ў Катавіцах