З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зване́ц [ 1] [ 2] (Rhinánthus ) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя .
Аднагадовыя травяністыя расліны з прамымі, простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, супраціўнае, прылісткаў не мае. Кветкі двухгубыя, на кароткіх кветаножках , у гронкападобных суквеццях . Колер кветак звычайна жоўты. Плод — сухая двухстворкавая каробачка .
Раслінам роду ўласцівы сезонны дымарфізм. З’яўляюцца паўпаразітамі — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў . Сярод раслін роду ёсць лекавыя , ядавітыя і пустазельныя . Растуць на палях, лугах , пры дарогах .
Род налічвае каля 50[ 2] відаў (34 віды[ 3] ). Распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі . На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: званец летні (Rhinanthus aestivalis ), званец малы (Rhinanthus minor ), званец бяскрылы (Rhinanthus apterus ), званец позні (Rhinanthus serotinus ), званец вясенні (Rhinanthus vernalis ), званец чарнеючы (Rhinanthus nigricans )[ 2] .
Зноскі