Перайсці да зместу

Зебуніса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зебуніса
перс.: زیب‌النسا
Нараджэнне 15 лютага 1638(1638-02-15)
Смерць 26 мая 1702(1702-05-26) (64 гады)
Месца пахавання
Бацька Aurangzeb[d]
Маці Dilras Banu[d]
Веравызнанне іслам і суніты
Дзейнасць паэзія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зебуніса або Зеб ун-Ніса Бегум Сахіба (перс.: زیب‌النسا مخفی, англ.: Zēb-un-Nisā Makhfī, а таксама Zebunnisa, Zebunnissa, Zebunisa, Zeb-un-Nisa, Zeb-ul-Nissa, 16381702, Шахджаханабад, цяперашні Дэлі) — персамоўная  (руск.) паэтэса, дачка падышаха імперыі Вялікіх Маголаў Аўрангзеба  (руск.).

Валодала персідскай, арабскай, цюркскай мовамі і урду. Вывучала філасофію, літаратуру, астраномію. Славілася каліграфіяй. Лічылася прыгажуняй.

Аўтар каментара да Карану «3ебі тафасір» (Краса тлумачэнняў). Паэтычная спадчына налічвае каля 4 тысяч беітаў і газеляў, пераважна на мове фарсі. Асноўнай тэмай паэтычнай творчасці Зебунісы з’яўляецца становішча ўсходняй жанчыны, яе ўнутраныя перажыванні, прыніжанасць і душэўная высакароднасць.