Зелік Аронавіч Іофэ
Зелік Аронавіч Іофэ | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 (30) сакавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1980 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1920—1922/1926—1969 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Зелік Аронавіч Іофэ (17 сакавіка 1903 — 25 кастрычніка 1980) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант інжынерна-авіяцыйнай службы (1946).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1903 годзе на Магілёўшчыне. Член КПСС.
З 1920 года — на ваеннай службе. Удзельнік савецка-польскай вайны на розных палітычных пасадах у РСЧА. Пасля грамадзянскай вайны, з ліпеня 1922 па красавік 1926 года, знаходзіўся ў запасе. Затым зноў прызваны ў РСЧА, старшы інжынер 1-й паветранай дэсантнай эскадрыллі і 22-й цяжкабамбардзіровачнай авіяцыйнай эскадрыллі, старшы інжынер па эксплуатацыі 3-й авіябрыгады асаблівага прызначэння. З кастрычніка 1936 па верасень 1937 года — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З верасня 1937 — намеснік начальніка, з лістапада 1937 — начальнік упраўлення матэрыяльна — тэхнічнага забеспячэння УВПС РСЧА, ваенны саветнік у Кітаі, са студзеня па лістапад 1939 — галоўны інжынер трасы Алма-Ата— Ланьчжоў. З лістапада 1939 па 1941 — галоўны інжынер ВПС Чырвонай Арміі, на гэтай пасадзе ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне (знаходзіўся ў дзеючай арміі амаль усю вайну з невялікім перапынкам)[1].
Са студзеня 1941 года — намеснік начальніка Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Р. Жукоўскага па навуковай і вучэбнай рабоце, з 1942 года — галоўны інжынер 16-й паветранай арміі, з канца 1942 — галоўны інжынер-намеснік камандзіра 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса, з лютага 1943 — галоўны інжынер-намеснік камандуючага 15-й паветранай арміі па інжынерна-авіяцыйнай службе, з красавіка 1947 года — намеснік галоўнага інжынера ВПС, з кастрычніка 1949 — галоўны інжынер ВПС Далёкага Усходу, з лістапада 1949 года — намеснік начальніка Харкаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйна-інжынернага вучылішча, з 1955 года — начальнік вылічальнага цэнтра № 3 Міністэрства абароны СССР, з 1960 года — начальнік Навукова-даследчага інстытута касмічнай тэхнікі (затым — начальнік 30-га Цэнтральнага НДІ авіяцыйнай і касмічнай тэхнікі). У 1969 годзе звольнены ў адстаўку[2].
Працягваў працаваць начальнікам аддзела баявой жывучасці самалётаў франтавой авіяцыі ў АКБ імя Паўла Сухога.
Памёр у Маскве ў 1980 годзе.
Зноскі
- ↑ Аверченко С. В. Техническо-эксплуатационная служба ВВС Красной армии в советско-финляндской войне 1939—1940 гг. // Военно-исторический журнал. — 2005. — № 7. — С.44-51.
- ↑ Аверченко С. В. Во главе эксплуатационно-технической службы Военно-воздушных сил РККА в 1921—1941 гг. // Военно-исторический журнал. — 2008. — № 8. — С.60-64.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне