Перайсці да зместу

Зэмгалэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Земгале)
Зэмгалэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зэмгалэ, Земгалія або Семігалія (лат.: Zemgale) — адна з пяці гістарычных абласцей Латвіі, названая ад старажытнага балцкага племя земгалаў. Размешчаная на поўдні краіны па левым беразе Дзвіны і мяжуе з Селіяй, Курляндыяй і літоўскай Аўкштотай. У сярэднявеччы Семігалія, была часткай Курляндыі і ў яе складзе стала складовай часткай Латвіі. Таму ў гербе Латвіі яна не прадстаўлена асобнай зоркай, а толькі ў звязку з Курляндыяй.

У XIII стагоддзі захопленая нямецкімі рыцарамі, стала часткай Лівоніі. З 1561 года ў Курляндскім герцагстве (у 1596-1617 -- самастойнае Земгальскае герцагства), у 1795-1917 -- усходняя частка Курляндскай губерні Расійскай імперыі.

Ландшафт Семігаліі - раўнінны. Акрамя Заходняй Дзвіны важнай ракой з'яўляецца Ліелупе. Найболей буйнымі гарадамі Семігаліі з'яўляюцца былая сталіца Елгава, а таксама Баўска. Галоўная турыстычная славутасць рэгіёна -- Рундальскі палац пад Баўскай.