Земснарад
Выгляд
Земснарад | |
---|---|
Каардынаты: 53°37′05,20″ пн. ш. 27°56′08,50″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 0,9 км |
Плошча | 1,0 км² |
Аб'ём | 4 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Земснарад — штучнае возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, створанае для тэхнічнага забеспячэння Мінскай ЦЭЦ-5.
Знаходзiцца ў басейне ракі Свіслач, 18 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкi, 2 км на поўдзень ад п. Свіслач і 2,5 км на поўдзенёвы-усход ад п. Дружны.
Каля вадасховішча размешчаны сажалкі і каналы, створаныя для тэхнічнага забеспячэння Мінскай ЦЭЦ-5, некаторыя з ніх не замярзаюць нават узімку. Паўночней знаходзіцца Мацярынскае возера.
Вадасховішча акружана лесапаласой з лісцяных дрэў. Бераг пясчаны, вада не празрыстая, тэхнічная. Поруч возера асфальтаваная дарога, а да самага возера добрая грунтавая дарога.
Памеры:
- Плошча 1 км.кв.
- Даўжыня 1,2 км.
- Максімальная шырыня 0,9 км.
- Глыбіня 5 м.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Пры стварэнні вадасховішча намыты пясок з дна выкарыстоўваўся пры будаванні пасёлка Дружны[1].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Panoramio Архівавана 31 кастрычніка 2016.
- ТЭЦ-5 — открытая вода круглый год