Змена клімату ў Танзаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танзанійскі фермер, які вырошчвае рыс — змена клімату ўплывае на сельскагаспадарчую дзейнасць.

Змена клімату ў Танзаніі ўплывае на навакольнае асяроддзе, флору, фаўну і жыхароў Танзаніі. Тэмпература ў краіне павялічваецца, ад чаго рэзка расце верагоднасць інтэнсіўных ліўняў (якія прыводзяць да паводак) і перыядаў засухі.[1][2]

Недахоп вады становіцца ўсё больш сур’ёзнай праблемай, а ўзровень вады ў шматлікіх буйных вадаёмах рэзка панізіўся, уключаючы азёры Вікторыя, Танганьіка, Джыпэ, Руква і г. д.[3][1] Сельскагаспадарчая галіна Танзаніі, у якой занята больш за палову насельніцтва, асабліва ўразлівая, бо фермеры пераважна залежаць ад багарнага земляробства.[3] Акрамя таго, пачашчэнне інтэнсіўных ліўняў прывяло да паводак у краіне, нарабіўшы шкоду інфраструктуры і сродкам існавання.[4] Высокі працэнт насельніцтва Танзаніі жыве ўздоўж узбярэжжа і залежыць ад рыбалоўства і аквакультуры.[3] Чакаецца, што павышэнне ўзроўню мора і змяненне якасці вады паўплываюць на гэтыя вобласці і стануць пастаяннай праблемай для краіны.[3]

У 2007 годзе Танзанія распрацавала Нацыянальную праграму адаптацыйных дзеянняў[en] (НПАД) у адпаведнасці з мандатам Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату. НПАД вызначае галіны сельскай гаспадаркі, водазабеспячэння, аховы здароўя і энергетыкі як найуразлівейшыя сектары Танзаніі да змены клімату.[5] У 2012 годзе Танзанія распрацавала Нацыянальную стратэгію па змяненні клімату ў адказ на занепакоенасць датычна негатыўнага ўплыву кліматычных змен на сацыяльнае, эканамічнае і фізічнае асяроддзі краіны.[6]

Уздзеянне на навакольнае асяроддзе[правіць | правіць зыходнік]

Рыбалоўная лодка ў Дар-эс-Саламе — на рыбалоўства ўплываюць змены экасістэм праз змену клімату.

У перыяд з 1981 па 2016 год у некаторых частках паўночнага ўсходу і большай частцы поўдня Танзаніі адзначана пашырэнне засушлівых абласцей.[2] Тым не менш, умераныя тэндэнцыі да ўвільгатнення назіраліся ў цэнтральнай частцы краіны, як і больш моцнае ўвільгатненне на паўночным захадзе. Выразная тэндэнцыя да пацяплення выяўляецца ў гадавой тэмпературы. Да 2090-х гадоў прагназуемае пацяпленне знаходзіцца ў прамежку ад 1,6 да 5,0 °C і раўнамерна шырыцца па ўсёй краіне.[2] Датычна колькасці ападкаў, існуе дакладная адпаведнасць паміж сярэдняй колькасцю дажджлівых дзён у годзе і павелічэннем колькасці ападкаў у асобным дажджлівым дні. У сукупнасці гэтыя змены прыводзяць да менш устойлівых ападкаў, як з вышэйшай верагоднасцю засушлівых перыядаў, так і з вышэйшай верагоднасцю інтэнсіўных ліўняў (што часта суправаджаюцца разводдзямі).[2] Наступствы моцных засух, паводак, мора жывёлы, неўраджаю і ўспышак хвароб (напрыклад, халеры і малярыі) будуць назірацца рэгулярна.[7]

Уздзеянне на людзей[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічныя наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка (ўключаючы жывёлагадоўлю) — пануючы сектар эканомікі Танзаніі, які забяспечвае сродкі да існавання, даход і занятасць.[8] Аднак яго таксама прызнаюць найуразлівейшым да кліматычных змен сектарам.[5] Павышэнне тэмпературы на 2-4 °C можа змяніць размеркаванне сямі аграэкалагічных зон Танзаніі. Участкі, якія выкарыстоўваліся для вырошчвання шматгадовых культур, пагаршаюцца да вырошчвання аднагадовых культур. Змена клімату прывядзе да паскарэння росту раслін і скарачэння працягласці вегетацыйнага перыяду.[5] Уразлівасць сельскагаспадарчай галіны будзе ў зніжэнні ўраджайнасці розных культур, што ўзмацняецца зменлівасцю клімату і непрадказальнасцю сезоннасці, эрозіяй прыродных рэсурсаў і пагаршэннем навакольнага асяроддзя.[5]

Даследаванне 2011 года паказала, што на ўраджайнасць уплывае як павышэнне, так і зменлівасць тэмператур. Павышэнне тэмпературы на 2 °C на працягу вегетацыйнага перыяду, як прагназуецца да 2050 года, верагодна знізіць у Танзаніі ўраджайнасць рысу, сорга і кукурузы на 7,6 %, 8,8 % і 13 % адпаведна. Было выяўлена, што 20-працэнтнае павелічэнне пераменных ападкаў паміж сезонамі да 2050 года знізіць ураджайнасць рысу, сорга і кукурузы на 7,6 %, 7,2 % і 4,2 % адпаведна.[9] Напрыклад, моцная засуха ў Дадоме прывяла да зніжэння ўраджаю на 80 працэнтаў.[10]

Наступствы здароўю[правіць | правіць зыходнік]

У Танзаніі існуе шэраг захворванняў, адчувальных да змен клімату, якія могуць стаць больш распаўсюджанымі падчас засухі або разводдзя.[11][10] Напрыклад, хваробы, звязаныя з вільгаццю, такія як халера і малярыя, могуць так распаўсюджвацца па Танзаніі.[11]

У некаторых частках Танзаніі ўспышкі халеры былі звязаныя з павелічэннем колькасці ападкаў.[12] Успышкі халеры на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, у басейне возера Вікторыя і прыбярэжных раёнах Танзаніі былі выкліканы моцнымі ападкамі.[12][13] Даследаванні таксама паказалі, што пачатковая рызыка халеры павялічваецца на 15-19 % пры павышэнні тэмпературы на 1 °C.[14] Акрамя таго, прагназавалася, што ў 2030 годзе агульныя затраты на барацьбу з халерай, звязаныя са зменлівасцю клімату, складуць ад 0,32 % да 1,4 % нацыянальнага ВУП Танзаніі.[14][15]

Вядома, што захворванне на малярыю падчас ліўняў і спякоты найвышэйшае, бо яны робяць месцы пасялення камароў (такія як сажалкі, басейны, студні або свідравіны, ручаі, рэкі і каналы) прыдатным месцам для размнажэння.[16][13] Напрыклад, даследаванне, праведзенае ў акрузе Лушота, паказала, што выпадкі захворвання на малярыю часцей за ўсё назіраюцца ў сезоны моцных дажджоў і звязаныя з павышэннем тэмпературы.[13]

Змякчэнне наступстваў і адаптацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адаптацыйная палітыка і заканадаўства[правіць | правіць зыходнік]

Ачыстка сонечных панэляў.

У 2007 годзе танзанійскі ўрад распрацаваў Нацыянальную праграму адаптацыйных дзеянняў[en] (НПАД) у адпаведнасці з Рамачнай канвенцыяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату. Агульнае мэта НПАД Танзаніі заключаецца ў тым, каб вызначыць неадкладныя меры па адаптацыі да глабальных кліматычных змен, якія былі б дастаткова надзейнымі для забеспячэння доўгачасовага ўстойлівага развіцця ва ўмовах зменлівага клімату.[5] НПАД вызначае сектары сельскай гаспадаркі, водазабеспячэння, аховы здароўя і энергетыкі як найуразлівейшыя сектары Танзаніі да змены клімату.[5] Адбываецца распаўсюджванне і пашырэнне недарагіх і лёгкадаступных тэхналогій, такіх як дроўныя печы, а таксама працяг укладанняў у альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, такія як вецер і сонечная энергія.[15]

Танзанія азначыла прыярытэтныя меры па адаптацыі ў сваіх НПАД, а таксама розныя нацыянальныя галіновыя стратэгіі і навуковыя даследаванні.[17] НПАД дабілася поспеху ў заахвочванні ўключэння пытанняў змены клімату ў галіновую палітыку ў Танзаніі. Аднак міжгаліновае супрацоўніцтва, якое мае вырашальнае значэнне для ўвасаблення адаптацыйнай стратэгій, застаецца абмежаваным праз інстытуцыйныя цяжкасці, такія як дысбаланс улады, бюджэтныя абмежаванні і ўкаранёны галіновы падыход.[18] Большасць праектаў у Танзаніі адносяцца да сельскай гаспадаркі і кіравання воднымі рэсурсамі (арашэнне, водазберажэнне, збор дажджавой вады), аднак важную ролю адыгрываюць таксама энергетыка і турызм.[19]

У 2012 годзе Танзанія распрацавала Нацыянальную стратэгію па змене клімату ў адказ на занепакоенасць з нагоды негатыўных наступстваў змены клімату і яго зменлівасці для сацыяльнага, эканамічнага і фізічнага асяроддзя краіны.[6] У 2015 годзе Танзанія прадставіла сваю праграму Меркаваных нацыянальна вызначаных укладаў (англ.: Intended Nationally Determined Contributions, INDC).[20]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б (англ.) Tanzania. Climatelinks. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2022. Праверана 27 лістапада 2020.
  2. а б в г (англ.) Future Climate for Africa. Future climate projections for Tanzania. Future Climate for Africa. Архівавана з першакрыніцы 9 лютого 2022. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  3. а б в г (англ.) Tanzania | UNDP Climate Change Adaptation. www.adaptation-undp.org. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 27 лістапада 2020.
  4. (англ.) Tanzania: Floods in Dar es Salaam - Emergency Plan of Action Final Report n° MDRTZ024 / PTZ040 - United Republic of Tanzania. ReliefWeb. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022. Праверана 27 лістапада 2020.
  5. а б в г д е (англ.) United Republic of Tanzania. National Adaptation Programme of Action. UNFCCC (13 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2022. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  6. а б (англ.) Tanzania: National climate change strategy - National Policy, Plans & Statements - PreventionWeb.net. www.preventionweb.net. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 27 лістапада 2020.
  7. (англ.) Levira, Pamela William (1 лютага 2009). "Climate change impact in agriculture sector in Tanzania and its mitigation measure". IOP Conference Series: Earth and Environmental Science. 6 (37): 372049. Bibcode:2009E&ES....6K2049L. doi:10.1088/1755-1307/6/37/372049. ISSN 1755-1315. Архівавана з арыгінала 9 снежня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  8. (англ.) New Agriculturist: Country profile - Tanzania. www.new-ag.info. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 28 лістапада 2020.
  9. (англ.) Rowhani, Pedram; Lobell, David B.; Linderman, Marc; Ramankutty, Navin (15 красавіка 2011). "Climate variability and crop production in Tanzania". Agricultural and Forest Meteorology. 151 (4): 449–460. Bibcode:2011AgFM..151..449R. doi:10.1016/j.agrformet.2010.12.002. ISSN 0168-1923.
  10. а б (англ.) Shemsanga, Ceven; Muzuka, A. N. N.; Martz, L.; Komakech, H.; Omambia, Anne Nyatichi (2017). Chen, Wei-Yin; Suzuki, Toshio; Lackner, Maximilian (рэд-ры). Statistics in Climate Variability, Dry Spells, and Implications for Local Livelihoods in Semiarid Regions of Tanzania: The Way Forward. Handbook of Climate Change Mitigation and Adaptation. Cham: Springer International Publishing. pp. 801–848. doi:10.1007/978-3-319-14409-2_66. ISBN 978-3-319-14409-2. Праверана 2020-11-29.
  11. а б (англ.) Mboera, Leonard E. G.; Mayala, Benjamin K.; Kweka, Eliningaya J.; Mazigo, Humphrey D. (2011). "Impact of climate change on human health and health systems in Tanzania: a review". Tanzania Journal of Health Research. 13 (5 Suppl 1): 407–426. doi:10.4314/thrb.v13i5.10. ISSN 1821-6404. PMID 26591995.
  12. а б (англ.) Hulme, Mike; Doherty, Ruth; Ngara, Todd; New, Mark; Lister, David (15 жніўня 2001). "African climate change: 1900-2100". Climate Research. 17 (2): 145–168. Bibcode:2001ClRes..17..145H. doi:10.3354/cr017145. ISSN 0936-577X. Архівавана з арыгінала 23 красавіка 2022. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  13. а б в (англ.) Ojija, Fredrick; Abihudi, Siri; Mwendwa, Beatus; Leweri, Cecilia M.; Chisanga, Kafula (28 ліпеня 2017). "The Impact of Climate Change on Agriculture and Health Sectors in Tanzania: A review". International Journal of Environment, Agriculture and Biotechnology. 2 (4): 1758–1766. doi:10.22161/ijeab/2.4.37. Архівавана з арыгінала 22 студзеня 2022. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  14. а б (англ.) Trærup, Sara L. M.; Ortiz, Ramon A.; Markandya, Anil (2011-11-28). "The Costs of Climate Change: A Study of Cholera in Tanzania". International Journal of Environmental Research and Public Health. 8 (12): 4386–4405. doi:10.3390/ijerph8124386. ISSN 1660-4601. PMC 3290983. PMID 22408580.
  15. а б (англ.) Shemsanga, Ceven. The Cost of Climate Change in Tanzania: Impacts and Adaptation. ResearchGate (13 красавіка 2010). Праверана 9 красавіка 2023.
  16. (англ.) Ahern, Mike; Kovats, R. Sari; Wilkinson, Paul; Few, Roger; Matthies, Franziska (1 ліпеня 2005). "Global Health Impacts of Floods: Epidemiologic Evidence". Epidemiologic Reviews. 27 (1): 36–46. doi:10.1093/epirev/mxi004. ISSN 1478-6729. PMID 15958425.
  17. (англ.) USAID. "Climate Change Adaptation in Tanzania" (PDF). USAID. Архівавана з арыгінала (PDF) 31 снежня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  18. (англ.) Pardoe, Joanna; Conway, Declan; Namaganda, Emilinah; Vincent, Katharine; Dougill, Andrew J.; Kashaigili, Japhet J. (9 жніўня 2018). "Climate change and the water–energy–food nexus: insights from policy and practice in Tanzania". Climate Policy. 18 (7): 863–877. doi:10.1080/14693062.2017.1386082. ISSN 1469-3062.
  19. (англ.) United Republic of Tanzania | UNDP Climate Change Adaptation. www.adaptation-undp.org. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2019. Праверана 8 жніўня 2019.
  20. (англ.) United Republic of Tanzania. Tanzania Intended Nationally Determined Contributions (13 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 траўня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2022.