Знание (Пецярбург)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Знание
Тып Выдавецтва
Заснаванне 1898
Скасавана 1913
Заснавальнікі Канстанцін Пятніцкі
Размяшчэнне Санкт-Пецярбург
Ключавыя фігуры Максім Горкі
Прадукцыя Кніжкі, памфлеты

Книгоиздательское товарищество «Знание» (Веды) — выдавецтва марксісцкага напрамку ў Санкт-Пецярбургу.

Заснаванае ў 1898 годзе з ініцыятывы К. Пятніцкага been, каб распаўсюджваць навукова-папулярную матэрыялістычную літаратуру. Акцыянерамі суполкі пісьменнікаў былі У. А. Поссе beru, Д. Д. Пратапопаў, В. М. Папова, У. І. Чарналускі beru, Г. А. Фальбарк.

Максім Горкі пасля прыходу туды ў 1900 годзе пераўтварыў суполку ў сацыялістычную, накіраваную друкаваць рэалістычныя, а як можа і атэістычныя кніжкі. Выдавецтва проціпастаўлялася мадэрным эстэтычным плыням — сімвалізму, футурызму, акмеізму — і выпускала галоўным чынам творы, што ў традыцыях М. Дабралюбава і М. Някрасава падкрэслівалі адмоўныя бакі буржуазнага ладу, крытыкавалі самаўласце, капіталізм, індывідуалізм.

Да таго як выдавецтва з падтрымкай ЦК РСДРП(б) пачало шырокі друк палітычнай літаратуры, апроч Горкага там публікаваліся Іван Бунін, Аляксандр Сэрафімовіч beru, Мікалай Целяшоў beru, Яўгеній Чырыкаў beru. Акрамя таго друкавалі творы Л. Андрэеў, Сцяпан Скіталец been, В. Верасаеў beru, Аляксандр Купрын, С. Юшкевіч beru, М. Гарын-Міхайлоўскі bebe-x-old, С. Еўпацьеўскі beru, Міхаіл Прышвін, І. Шмялёў beru.

Асабліва вядомай была серыя суполкі «Знание», выхадзіўшая ў 1904—1913 гады (40 выпускаў). Туды ўваходзілі і пераклады (Герхарт Гаўптман, Гюстаў Флабер, Кнут Гамсун і іншыя). Па словах Леніна, Горкі «злучыў найлепшыя сілы расійскай літаратуры»[Крыніца?].

У 1912 годзе Горкі пакінуў «Знание» пасля спрэчкі з Пятніцкім.

Горкі, Пятніцкі і Скіталец (1902)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Казак В.: Лексикон русской литературы XX века

Сеціва[правіць | правіць зыходнік]