Леанід Мікалаевіч Андрэеў
Леанід Мікалаевіч Андрэеў | |
---|---|
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, журналіст, расказчык, паэт, празаік |
Дата нараджэння | 9 (21) жніўня 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1919[1][4][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Данііл Леанідавіч Андрэеў[d] |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Мікалаевіч Андрэеў (9 (21) верасня 1871, Арол, Расійская імперыя — 12 верасня 1919, Нейвола, Фінляндыя) — рускі пісьменнік. Прадстаўнік Сярэбранага веку рускай літаратуры. Лічыцца пачынальнікам рускага экспрэсіянізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Арле ў не вельмі забяспечанай сям'і каморніка-таксатара Мікалая Іванавіча Андрэева (1847—1889) і Анастасіі Мікалаеўны Андрэевай (Пацкоўскай) — дачкі збяднелага польскага памешчыка. Ужо ў дзяцінстве выяўляў цікавасць да чытання. Вучыўся ў Арлоўскай класічнай гімназіі (1882—1891) . Захапляўся творчасцю Шапенгаўэра і Гартмана.
Юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Юнацкая ўражлівасць і развітае ўяўленне некалькі разоў падахвочвалі яго на безразважныя ўчынкі: ва ўзросце 17 гадоў вырашыў выпрабаваць сілу волі і лёг паміж рэек перад надыходзячым паравозам, але застаўся цэлы.
Скончыўшы гімназію, Андрэеў паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта; пасля смерці бацькі матэрыяльнае становішча яго сям'і пагоршылася, а сам Андрэеў пачаў злоўжываць алкаголем. Некаторы час Андрэеву даводзілася нават галадаць. У Пецярбурге спрабаваў пісаць свае першыя апавяданні, аднак з рэдакцыі, як Андрэеў узгадвае ў сваіх мемуарах, іх вярнулі са смехам. Адлічаны за нявыплату, ён паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У Маскве, па словах самога Андрэева: «матэрыяльна жылося лепш: дапамагалі таварышы і камітэт».
У 1894 г., пасля любоўнай няўдачы, Андрэеў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Наступствам няўдалага стрэлу было царкоўнае пакаянне і парок сэрца, які і выклікаў пасля смерць пісьменніка[9]. Пасля гэтага выпадку Леанід Андрэеў зноў быў вымушаны бедаваць: цяпер яму неабходна было карміць маці, сваіх сясцёр і братоў, якія перабраліся ў Маскву. Перабіваўся выпадковымі заробкамі, выкладаннем і маляваннем партрэтаў на заказ. У палітычнай дзейнасці не ўдзельнічаў.
У 1897 паспяхова здаў выпускныя экзамены ва ўніверсітэце, што адкрыла яму дарогу ў адвакатуру, якой ён займаўся аж да 1902 г. У тым жа годзе пачынае сваю журналісцкую дзейнасць у газетах «Маскоўскі веснік» і «Кур'ер». Свае фельетоны ён падпісваў псеўданімам «James Lynch». У 1898 г. у «Кур'еры» быў надрукаваны яго першы аповяд: «Баргамот і Гараська». Паводле слоў Андрэева, аповяд быў перайманнем Дзікенса, аднак маладога аўтара заўважыў Максім Горкі, які і запрасіў Андрэева ў кнігавыдывецкае таварыства «Веды», якое аб’ядноўвае многіх маладых пісьменнікаў.
Першая руская рэвалюцыя і даваенныя гады
[правіць | правіць зыходнік]Сапраўдная слава прыйшла да Андрэева пасля выдання ў 1901 яго апавядання «Жылі-Былі» ў часопісе «Жыццё».
У 1902 Андрэеў ажаніўся з А. М. Велігорскай — унучатай пляменніцай Тараса Шаўчэнкі. У тым жа годзе становіцца рэдактарам «Кур'ера», вымушаны быў даць паліцыі падпіску аб нявыездзе з-за сваёй сувязі з рэвалюцыйна настроеным студэнцтвам. Дзякуючы дапамозе Максіма Горкага вялікім накладам быў выпушчаны першы том яго твораў. У гэтыя гады абазначылася накіраванасць творчасці і яго літаратурная манера.
У 1905 годзе вітаў Першую рускую рэвалюцыю; хаваў у сябе дома членаў РСДРП, 10 лютага быў пасаджаны ў турму за тое, што напярэдадні на яго кватэры прайшоў тайны сход ЦК (25 лютага выпушчаны пад заклад, унесены Савам Марозавым). У гэтым жа годзе ён напіша апавяданне «Губернатар», якое стала водгукам на забойства 17 лютага эсэрам І. Каляевым маскоўскага генерал-губернатара вялікага князя Сяргея Аляксандравіча.
У 1906 годзе пісьменнік вымушаны з'ехаць у Германію, дзе ў яго нараджаецца другі сын, Данііл, які пасля стане пісьменнікам (яго пяру належыць трактат «Ружа Свету»). У снежні таго ж года ад послеродовой гарачкі памірае яго жонка (пахавана ў Маскве на могілках Навадзевічага манастыра).
Андрэеў ад'язджае на Капры (Італія), дзе жыве ў Горкага (са снежня 1906 года — да вясны 1907). Пасля пачатку рэакцыі ў 1907 годзе Андрэеў расчароўваецца ў самой рэвалюцыі. Ён адыходзіць ад рэвалюцыйна настроенага пісьменніцкага асяроддзя Горкага.
У 1908 годзе Андрэеў ажаніўся з А. І. Дзенісевіч (Карніцкай) і пераязджае ва ўласны дом у Вамельсу. На віле «Аванс» (назва была абрана з-за таго, што дом быў пабудаваны на аванс ад выдаўца) Леанід Андрэеў піша свае першыя драматычныя творы.
З 1909 года актыўна супрацоўнічае з мадэрнісцкімі альманахамі выдавецтва «Шыпшына».
Першая сусветная вайна, рэвалюцыя 1917 года і смерць пісьменніка
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак Першай сусветнай вайны Леанід Андрэеў сустрэў з натхненнем:
«Перамагчы Германію неабходна — гэта пытанне жыцця і смерці не толькі для Расіі — найвялікшай славянскай дзяржавы, усе магчымасці якой наперадзе, але і для еўрапейскіх дзяржаў. <…> Разгром Германіі будзе разгромам Усееўрапейскай рэакцыі і пачаткам новага цыкла еўрапейскіх рэвалюцый».
— Інтэрв'ю газеце "Нью-Ёрк Таймс", верасень 1914[10]
У час вайны Андрэеў публікуе драму пра ваенные падзеі ў Бельгіі («Кароль, закон і свабода»). Зрэшты, творы пісьменніка ў той час прысвечаны, галоўным чынам, не вайне, а мяшчанскаму побыту, тэме «маленькага чалавека».
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўваходзіў у рэдакцыйны Савет рэакцыйнай газеты «Руская воля».
Кастрычніцкую рэвалюцыю не прыняў. Пасля аддзялення Фінляндыі ад Расіі — апынуўся ў эміграцыі. Апошнія творы пісьменніка прасякнутыя песімізмам і нянавісцю да бальшавіцкай улады («Дзённік сатаны», «SOS»)[11].
12 верасня 1919 года Леанід Андрэеў раптоўна памёр ад пароку сэрца ў мястэчку Мустамякі, на дачы ў свайго сябра — лекара і літаратара Ф. М. Фалькоўскага. Быў пахаваны ў Марыёках. У 1956 годзе перапахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках на Волкавых могілках.[12][13]
З 1956 года яго выбраныя творы часта перавыдаваліся ў СССР. У 1991 годзе ў Арле, на радзіме пісьменніка, адкрыўся Дом-Музей Леаніда Андрэева[14].
Творчасць, асноўныя ідэі
[правіць | правіць зыходнік]Першыя творы Леаніда Андрэева, шмат у чым пад уздзеяннем бядотных умоў, у якіх тады знаходзіўся пісьменнік, прасякнутыя крытычным аналізам сучаснага свету («Баргамот і Гараська», «Горад»). Аднак яшчэ ў раннім перыядзе творчасці пісьменніка праявіліся яго асноўныя матывы: крайні скептыцызм, нявер'е ў чалавечы розум («Сцяна», «Жыццё Васіля Фівейскага»), узнікае захапленне спірытуалізмам і рэлігіяй («Юда Іскарыёт»). Апавяданні «Губернатар», «Іван Іванавіч» і п'еса «Да зорак» адлюстроўваюць сімпатыю пісьменніка да рэвалюцыі. Аднак пасля пачатку рэакцыі 1907 Леанід Андрэеў адмовіўся ад усялякіх рэвалюцыйных поглядаў, лічачы, што бунт мас можа прывесці толькі да вялікіх ахвяраў і вялікіх пакут (гл. «Аповяд пра сем павешаных»). У сваім апавяданні «Чырвоны смех» Андрэеў намаляваў карціну жахаў сучаснай вайны (рэакцыя на Руска-японскую вайну). Незадаволенасць яго герояў навакольным светам і парадкамі нязменна выліваецца ў пасіўнасць або анархічны бунт. Перадсмяротныя сачыненні пісьменніка прасякнуты дэпрэсіяй, ідэяй пра радасць ірацыянальных сіл.
Нягледзячы на патэтычны настрой твораў, літаратурная мова Андрэева, напорыстая і экспрэсіўная, з падкрэсленым сімвалізмам, сустракала шырокі водгук у мастацкай і інтэлігенцкім асяроддзі дарэвалюцыйнай Расіі. Станоўчыя водгукі аб Андрэеве пакінулі Максім Горкі, Рэрых, Рэпін, Блок, Чэхаў і многія іншыя. Творы Андрэева адрознівае рэзкасць кантрастаў, нечаканыя павароты сюжэту, у спалучэнні са схематычна прастатой склада. Леанід Андрэеў прызнаны яркім пісьменнікам Срэбнага веку рускай літаратуры.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|
|
П'есы
[правіць | правіць зыходнік]- 1906 — Да зорак
- 1907 — Жыццё чалавека
- 1907 — Сава
- 1908 — Цар Голад
- 1909 — Анатэма
- 1909 — Дні нашага жыцця
- 1910 — Анфіса
- 1910 — Gaudeamus
- 1912 — Кацярына Іванаўна
- 1914 — Думка
- 1915 — Той, хто атрымлівае аплявухі
Раманы і аповесці
[правіць | правіць зыходнік]- 1903 Жыццё Васіля Фивейского
- 1905 Губернатар
- 1907 — Юда Іскарыёт
- 1908 — Мае запіскі
- 1911 — Сашка Жегулев
- 1916 — Іга вайны
- 1919 — Дзённік Сатаны
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Вадзім Леанідавіч (1902—1976) — паэт, грамадскі дзеяч.
- Данііл Леанідавіч (1906—1959) — паэт, празаік, філосаф-містык.
- Сава Леанідавіч (1909—1970) — мастак, артыст балета.
- Вера Леанідаўна (1910—1986) — празаік, мемуарыст.
- Валянцін Леанідавіч (1912—1988) — мастак, харэограф, літаратар, перакладчык.
Адрас у Арле
[правіць | правіць зыходнік]Адрасы ў Санкт-Пецярбургу — Петраградзе
[правіць | правіць зыходнік]- 1907—1908 — прыбытковы дом К. Х. Гельдаля — Каменнавостраўскі праспект, 13;
- Дом у пасёлку Вохнала да 1918, затым пераехаў на Віла АВАНС у Вамелсу
- 1914—1917 — прыбытковы дом К. І. Розенштейна — Вялікі праспект Петраградскага боку, 75.
Экранізацыі твораў
[правіць | правіць зыходнік]- 1912 — Анфіса (Андрэеў быў таксама аўтарам сцэнарыя фільма)
- 1914 — Дні нашага жыцця
- 1915 — Кацярына Іванаўна
- 1916 — Думка
- 1916 — Той, хто атрымлівае аплявухі (Расійская Імперыя)
- 1919 — Сава
- 1920 — Аповед пра сем павешаных (фільм не захаваўся)
- 1921 — Голад
- 1924 — Той, хто атрымлівае аплявухі (ЗША)
- 1928 — Белы арол (паводле аповесці «Губернатар»)
- 1968 — Балада пра сем павешаных
- 1987 — Хрысціяне
- 1988 — Любоў да бліжняга (па аповедах «Манумент» і «Любоў да бліжняга»)
- 1988 — На адной знаёмай вуліцы… (па аповедзе «Іван Іванавіч»)
- 1989 — Звер радасны (кароткаметражны, па матывах апавядання «Бездань»)
- 1990 — Ачышчэнне
- 1991 — Ноч грэшнікаў (па аповедзе «Цемра») (таксама пад назвай «Вышэйшая ісціна бамбіста Аляксея»)
- 1991 — Пустыня (па аповедах «Юда Іскарыёт» і «Елізар») (СССР)
- 1997 — Ах, навошта гэтая ноч… (Расія, ЗША)
- 2008 — Анёлак (Расія)
- 2009 — Бездань (Расія)
- 2009 — Бездань (Расія, кароткаметражны)
- 2013 — Іуда (Расія, поўнаметражны, паводле аповесці «Юда Іскарыёт»)
Зноскі
- ↑ а б в г Михайловский Б. В. Андреев // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ Leonid Andreyev // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ↑ Андреев Леонид Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ https://spbarchives.ru/literati_2.1
- ↑ https://terijoki.spb.ru/old_dachi/od_letters.php?item=mustamaki&lid=m005
- ↑ http://www.m-necropol.ru/andreevleonid.html
- ↑ Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 97. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Биография писателя. Газета «Неделя»
- ↑ См. Предисловие к сборнику: Леонид Андреев. Рассказы. - Москва: Советская Россия, 1977 г.
- ↑ Биография. Леонид Андреев
- ↑ Интервью Ирины Рыжковой-Андреевой, внучки писателя. Газета «Неделя» Архівавана 18 чэрвеня 2010.
- ↑ Надгробие Л. Н. Андреева
- ↑ а б Музей Л. Андреева в г. Орёл
- Асобы
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Арле
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Выбаргскай губерні
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
- Нарадзіліся 21 верасня
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Расійскай імперыі
- Публіцысты Расійскай імперыі