Зоя Францаўна Бальшакова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зоя Францаўна Бальшакова
Асабістая інфармацыя
Пол ж
Грамадзянства
Спецыялізацыя веласіпедны і канькабежны спорт
Дата нараджэння 25 снежня 1912(1912-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1996(1996-01-16) (83 гады)
Месца смерці
заслужаны майстар спорту СССР

Зоя Францаўна Бальшакова (25 снежня 1912, Вільнюс — 16 студзеня 1996) — беларуская савецкая спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Заслужаны майстар спорту СССР (1952), заслужаны трэнер БССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1973)[1]. Жонка Барыса Аляксеевіча Бальшакова.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1951 старшы трэнер зборнай жаночай каманды БССР па веласпорце. У 1955 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1956 трэнер па канькабежным спорце (адначасова старшы трэнер зборнай БССР), з 1971 інструктар па юнацкаму спорту ў абласным савеце ФСТ «Дынама»[1].

Чэмпіёнка СССР па веласіпедным спорце ў каманднай гонцы на трэку (1947-48) і ў шашэйнай каманднай гонцы (1950). Сярод выхаванцаў Э. Матусевіч[1].

Магіла Барыса і Зоі Бальшаковых

Пахавана на Вайсковых могілках Мінска.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Большакова Зоя Францевна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.