Барыс Аляксеевіч Бальшакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Аляксеевіч Бальшакоў
Пол м
Спецыялізацыя веласіпедны і канькабежны спорт
Нарадзіўся 26 верасня 1910(1910-09-26)
Памёр 27 жніўня 1950(1950-08-27) (39 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства

Барыс Аляксеевіч Бальшакоў (26 верасня 1910, г. Архангельск — 27 жніўня 1950) — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Муж Зоі Францаўны Бальшаковай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1945—1950 гг. трэнер Мінскага абласнога савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].

Па яго ініцыятыве з 1947 г. штогод праводзіцца аднадзённая веласіпедная гонка па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск (з 1950 года гонка на прыз імя Бальшакова)[1].

За сваю кар’еру толькі на чэмпіянатах СССР ён заваяваў 19 медалёў — два залатыя, 10 сярэбраных і сем бронзавых[2].

Загінуў падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе[2].

Магіла Барыса і Зоі Бальшаковых

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Зноскі

  1. а б в Большаков Борис Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  2. а б Белорусская федерация велосипедного спорта — 1945—1960 гг.(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]