Зубава Паляна
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Зубава Паляна
| ||||||||||||||
Зубава Паляна (макш.: Зубу; руск.: Зу́бова Поля́на) — рабочы пасёлак у Рэспубліцы Мардовія. Адміністрацыйны цэнтр Зубава-Палянскага муніцыпальнага раёна і Зубава-Палянскага гарадскога паселішча.
Зубава Паляна — адзін з цэнтраў рассялення макшанскага народа.
Пасёлак размешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі, на рацэ Парца (прыток Вада, басейн Акі) і яе прытоку Крывушы, за 440 км ад Масквы. За 153 км (па прамой) і 202 км (па аўтадарозе) ад Саранска.
Праз Зубава-Палянскае гарадское паселішча праходзяць чыгуначная лінія Масква — Самара (гістарычны напрамак Транссіба), станцыя якой Зубава Паляна знаходзіцца ў пасёлку, і федэральная аўтамабільная траса М5 «Урал».
Сярэдняя тэмпература студзеня −10,6 °C, ліпеня 19,7 °C.