Зуль
Зуль
| ||||||||||||||||||||||||||
Зуль на Вікісховішчы
|
Зуль (ням.: Suhl) — горад у цэнтры Германіі, адміністрацыйная адзінка акруговага падпарадкавання ў складзе федэральнай зямлі Цюрынгія. Насельніцтва 39,2 тыс. чалавек (2010).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад размешчаны на поўдні Цюрынгенскага Леса. Праз горад праходзяць федэральныя аўтамагістралі A71 і A73, а таксама чыгунка, якая злучае Берлін з Эрфуртам, Штутгартам і Цюрыхам. Зуль акружаны гарамі вышынёй 600-980 м. У гарах ёсць паклады жалезных і медных руд, малахіту, шпата і інш.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Вільгельм Куно, канцлер Германіі
- Ёханес Людвіг, нямецкі саначнік, алімпійскі чэмпіён