Зялёныя агні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зялёныя агні — чорна-белая сацыяльна-псіхалагічная дарама кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм'ера адбылася 5 красавіка 1956 года. Сцэнарый: Аркадзь Маўзон. Рэжысёры: Сяргей Сплашноў і Іосіф Шульман. мастак Юрый Аляксандравіч Булычоў. Кампазітары: Дзмітрый Раманавіч Камінскі і Юрый Давыдавіч Бяльзацкі.

Дзеянне адбываецца на адным з чыгуначных вузлоў Беларусі. Малады машыніст грузавога цягніка Сяргей Чобур на свой страх і рызыку здзяйсняе першы рэйс з перавышэннем вагавой нормы. Падчас паездкі выяўляецца няспраўнасць машыны. Заняўшыся на хаду рамонтам, брыгада дапускае парушэнне правілаў тэхнічнай эксплуатацыі, і Чобура здымаюць з працы. Пры актыўным удзеле начальніка палітаддзела Якушава вопыт Чобура ўдаецца паспяхова паўтарыць, і Сяргея вяртаюць на паравоз. Гэтай акалічнасці больш за ўсё радуюцца дзве дзяўчыны-чыгуначніцы — інжынер Людміла і дыспетчар Аксана…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2