Іосіф Абрамавіч Шульман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Абрамавіч Шульман
Дата нараджэння 25 красавіка 1912(1912-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1990(1990-12-14) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 1258495

Іосіф Абрамавіч Шульман (19121990) — беларускі рэжысёр дакументальных, навукова-папулярных і ігравых фільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Член УКП(б) з 1940 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1930 года пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага тэхнікума працаваў настаўнікам у вёсцы Мілашоўка Магілёўскай вобласці. У 1936 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа і стаў рэжысёрам кінастудыі «Савецкая Беларусь» (цяпер «Беларусьфільм»). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў штурманам і стралком у ВПС. 24 кастрычніка 1941 года цяжка паранены.

У 1980 годзе яго сын эмігрыраваў у Канаду. Для ўладаў гэта было здрадай. Яго выклікалі ў ЦК, пазбавілі ўсіх званняў і рэгалій і забаранілі займацца сваёй прафесіяй. Яму рэкамендавалі не размаўляць з сынам.

Ён эміграваў з СССР, з’ехаў у Аўстралію з сям’ёй дачкі, дзе і прайшлі яго апошнія гады.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964).
  • ордэн Айчыннай вайны I ступені (13.6.1945)
  • ордэн Чырвонай Зоркі (31.12.1942)
  • медаль «За адвагу» (22.11.1942)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі