Зёлаўскае Дабравешчанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зёлаўскі майстар
«Зёлаўскае Дабравешчанне». XVIII стагоддзе
Матэрыял Дошка, яечная тэмпера

Дабравешчанне — абраз XVIII ст. са святочнага раду іканастаса[1] Свята-Троіцкай царквы ў вёсцы Зёлава (Драгічынскі раён). Напісаны т.зв. Зёлаўскім майстрам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На зёлаўскім абразе «Дабравешчанне» Марыя намалявана[2] ў цёмна-ружовай сукенцы і зеленавата-блакітным мафорыі ўкленчанай перад аналоем (на левым краі) на фоне намёту з чырвонай завесай. Арханёл справа з лілеяй у апушчанай левай руцэ «бяжыць» да Марыі ззаду, правай рукой паказваючы ўверх, на Святога Духа. Букет з трох лілеяў стаіць ў вазе на падлозе[1].

Падобны сюжэт з Бібліі Піскатара

Даследчыца Н. Ф. Высоцкая крыніцай гэтага твора даследчыца называе выяву са славутай нідэрландскай Бібліі Піскатара[3], у якой надрукавана некалькі гравюр з гэтым сюжэтам, аднак ніводная з іх не з'яўляецца настолькі блізкай, каб можна было свярджаць пра яе ўплыў на названы беларускі іканапісны твор[4].

Зноскі