Свята-Троіцкая царква (Зёлава)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Троіцкая царква | |
|---|---|
| 52°14′46,63″ пн. ш. 24°49′21,66″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Зёлава |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая |
| Архітэктурны стыль | позні класіцызм |
| Дата заснавання | 1842 |
| Дата пабудовы | 1842 год |
| Статус |
|
| Стан | згарэла 20 чэрвеня 2005 |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Зёлаве. Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1842 у в. Зёлава Драгічынскага раёна ў стылі позняга класіцызму.
У 1960-я гады зачыненая, у 1990 г. аддадзеная вернікам. Помнік рэспубліканскага значэння.
Згарэла 20 чэрвеня 2005 года. Ацалела званіца[1].
Пасля пажару 2005 ад храма засталіся некалькі цагляных калон ды падмурак з крыптай. У 2012 годзе было скончана ўзвядзенне новай царквы на месцы згарэлага храма[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мае крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Складаецца з пяці зрубаў. Цэнтральны, квадратны ў плане зруб, завершаны масіўным граненым купалам, яго вуглы фланкіраваны чацверыковымі вежачкамі, увянчанымі галоўкамі. Па восях сіметрыі да асноўнага аб'ёму прылягаюць зрубы бабінца, алтару і бакавыя, утвараючы крыжападобную кампазіцыю. Яны накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і гарызантальнай панэллю ўнізе, завершаныя карнізам на мадульёнах. Вокны прамавугольныя, размешчаныя ў два ярусы. Чацверыковы аб'ём над асноўным зрубам і хоры над бабінцам асвятляюцца паўцыркульнымі вокнамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр'ер двухсветлавы. Зрубы бабінца і алтару маюць аднолькавую вышыню столі з асноўным аб'ёмам, бакавыя зрубы больш нізкія. Перамычкі праёмаў і хоры над уваходам падтрымліваюць калоны карынфскага ордара.
Брама-званіца
[правіць | правіць зыходнік]Па восі царквы размешчаная трох'ярусная званіца-брама (васьмярык на двух чацверыках), накрытая купалам.
Зноскі
- ↑ Свята-Троіцкая царква (Зёлава) на сайце Radzima.org
- ↑ Свята-Троіцкая царква (Зёлава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква (Зёлава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Зёлава) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Зёлава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Зёлава) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1842 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна
- Колішнія праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Зёлава
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі
- 1842 год у Беларусі
