Зіновій Самуілавіч Гарэлік
Зіновій Самуілавіч Гарэлік | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лістапада 1904 ці 6 лістапада 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1968 (64 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Зіновій Самуілавіч Гарэлік (19 лістапада 1904, Асіповічы — 14 снежня 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты 568-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і Сімферопальскую камВНУ. Працаваў у райкаме партыі ў горадзе Сімферопаль Украінскай ССР. Член ВКП(б)/КПСС з 1927 года.
У Чырвонай Арміі ў 1926-28 гадах і з чэрвеня 1941 года. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на Паўднёвым, Сталінінградскім і Цэнтральным франтах[1]. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, затым курсы «Стрэл».
У баях пад горадам Данецкам быў цяжка паранены. Выпісаўся са шпіталя толькі летам 1942 года і быў накіраваны камандзірам стралковага ўзвода ў Сталінград. Узвод малодшага лейтэнанта Гарэліка З. С. абараняўся ў раёне трактарнага завода і з вялікай цяжкасцю, але ўтрымаў сваю пазіцыю. За паспяховыя баявыя дзеянні ў баях пад Сталінградам быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
16 кастрычніка 1943 года ўжо на пасадзе камандзіра стралковай роты 568-га стралковага палка (149-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) старшы лейтэнант Зіновій Гарэлік са сваімі байцамі першым у палку фарсіраваў раку Дняпро каля вёскі Шчытцы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Яго рота адразу ж трапіла пад ураганны агонь праціўніка. Загінулі ўсе камандзіры ўзводаў. Старшы лейтэнант Гарэлік З. С. сам лёг за станковы кулямёт і вывеў з ладу разлікі адной гарматы і двух кулямётаў гітлераўцаў[1].
Затым адважны афіцэр павёў роту ў атаку. Пад яго камандаваннем рота захапіла дзве варожых гарматы. Байцы павярнулі гэтыя гарматы на захад, і пад кіраўніцтвам камандзіра абстрэльвалі з іх гітлераўцаў, пакуль хапіла снарадаў. Выкарыстоўваючы гэты агонь воіны роты ўварваліся ў прыбярэжную вёску Шчытцы, авалодалі нямецкімі траншэямі, якія праходзілі па ўскраіне, і замацаваліся ў іх.
У гэтым баі старшы лейтэнант Гарэлік З. С. быў паранены, але застаўся ў страі. На наступны дзень у баі за пашырэнне захопленага плацдарма ён зноў быў паранены, але ўжо цяжка, і адпраўлены ў шпіталь.
З 1945 года — у запасе. Жыў і працаваў у Сімферопалі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Гарэліку Зіновію Самуілавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1538).
Вышэйшыя ўзнагароды Радзімы ўручыў Герою ў шпіталі сам генерал Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі.
Узнагароджаны таксама ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горелик З. С. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. — М.: Воениздат.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зіновій Самуілавіч Гарэлік на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Памерлі 14 снежня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Сімферопалі
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне