Перайсці да зместу

Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з З. Мажэйка)
Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка
Дата нараджэння 6 снежня 1933(1933-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2014(2014-03-08) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта, музыказнавец
Навуковая сфера этнамузыкалогія, фалькларыстыка, аўдыёвізуальная антрапалогія
Месца працы ІМЭФ НАНБ
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка (6 снежня 1933, Орша — 8 сакавіка 2014) — беларускі этнамузыказнаўца. Доктар мастацтвазнаўства (1992).

У 1961 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю. 3 1962 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Працавала ў галіне тэарэтычнай этнамузыкалогіі і практычнай фалькларыстыкі.

Асноўныя даследаванні прысвечаны сістэмнай тыпалогіі беларускага песеннага фальклору, яго арэальным і сацыялагічным аспектах.

Арганізатар музычна-этнаграфічных канцэртаў, падрыхтавала грампласцінкі, у т.л. «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (Гран-пры ЮНЕСКА 1988 г.), распрацоўвала праграмы аўдыёвізуальнай антрапалогіі (сцэнарыі 6 музычна-этнаграфічных фільмаў).

Дакументальныя кінафільмы

[правіць | правіць зыходнік]

Дакументальныя музычна-антрапалагічныя кінафільмы па сцэнарыях і палявой рэжысуры Зінаіды Мажэйка:

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Песенная культура Беларускага Палесся (1971)
  • Песні беларускага Паазер’я (1981)
  • Каляндарна-песенная культура Беларусі: Вопыт сістэмна-тыпалагічнага даследавання (1985)
  • Вяселле: Мелодыі (у сааўт., 1990)
  • Народна-песенная культура Беларусі ў агульнаславянскім кантэксце: Да пытання параўнальных даследаванняў на ўзроўні песенных сістэм (1998)
  • Песні Беларускага Падняпроўя (у сааўт., 1999)
  • Экология традиционной народно-музыкальной культуры (2011)

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1987).
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне цыкла музычна-этнаграфічных кінафільмаў (кінастудыя «Беларусьфільм») «Палескiя калядкi», «Галасы вякоў», «Памяць стагоддзяў», «Палескiя вяселлi», «Пранясi, Божа, хмару», «Крывыя вечары».