Зарына Уладзіміраўна Раўко
Зарына Уладзіміраўна Раўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1997 (40 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Жанр | мастацкая кераміка[d] |
Вучоба | |
Член у |
Зарына Уладзіміраўна Раўко́ (Баўтрук; 6 верасня 1956, Мінск — 25 лютага 1997) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працавала ў галіне мастацкай керамікі. Сярод твораў: дэкаратыўная пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтральнага раёна Мінска (1985—1987), Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (1986—1988), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім раёне); дэкаратыўны набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкаратыўных чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхнічных прыёмаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Ф. Салавей. Раўко Зарына Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-керамісты Беларусі