Перайсці да зместу

Захар Якаўлевіч Карнееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з З. Я. Карнееў)
Захар Якаўлевіч Карнееў
2-і апякун Харкаўскай навучальнай акругі
1817 — 1822
Папярэднік Севярын Восіпавіч Патоцкі
Пераемнік Іван Сямёнавіч Арлай
Сцяг2-і Мінскі губернатар
1796 — 1806
Манарх Павел I
Папярэднік Іван Мікалаевіч Няплюеў
Пераемнік Герман Іванавіч Родынг
Сцяг4-ы Арлоўскі віцэ-губернатар
1785 — 18 студзеня 1797
Губернатар Аўраам Сцяпанавіч Лапухін
Папярэднік Пётр Іванавіч Навасілыдаў
Пераемнік Павел Іванавіч Пратасаў

Нараджэнне 1748
Смерць 1828
Гады службы з 1775
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў army[d]
Званне палкоўнік

Захар Якаўлевіч Карнееў (руск.: Захáрий Я́ковлевич Корнéев; 17481828) — першы мінскі губернатар (1796—1806), пазней — папячыцель Харкаўскага ўніверсітэта і Харкаўскай навучальнай акругі, пісьменнік. Сенатар, правадзейны стацкі саветнік, тайны саветнік.

На ваеннай службе з 1775 года. У 1775 годзе адпраўлены да някрасаўскіх казакоў, для вяртання іх у расійскае падданства. Вядомы ў свой час масон.

У 1782 годзе прызначаны дырэктарам эканоміі, то бок членам казённай палаты ў Курскае намесніцтва. У 1785 годзе прызначаны арлоўскім віцэ-губернатарам.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у студзені 1793 года і стварэння 3 красавіка 1793 года на анексаванай тэрыторыі Мінскай губерні ў складзе Расійскай імперыі, у 1796 годзе Захар Карнееў прызначаны першым грамадзянскім мінскім губернатарам.

Пры губернатары Карнееве пачалася перапланіроўка Мінска. Новая галоўная магістральная вуліца Мінска была спланавана і пракладзена на месцы зрытай часткі гарадскіх валоў XVI—XVII стагоддзя і названа ў імя губернатара Захар’еўскай (цяпер — праспект Незалежнасці). У 1805 годзе апекай Карнеева закладзены губернатарскі сад (названы пасля гарадскім; цяпер — парк імя Максіма Горкага), а таксама сквер, які ў 1870 годзе названы Аляксандраўскім.

21 снежня 1802 года Карнееў атрымаў дваранскі герб.

У 1808 годзе Захар Карнееў прызначаны сенатарам, а ў 1810 годзе — членам Дзяржаўнага савета.

У 1810 годзе стаў хросным бацькам сына Васіля Джункоўскага — Аляксандра[1].

У 1815 годзе, па прапанове князя Аляксандра Галіцына Карнееў стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў расійскага біблейскага таварыства. У 1817 годзе Галіцын прызначыў яго апекуном Харкаўскай навучальнай акругі.

Крыніца — Электронныя каталогі РНБ

  • Карнеев З. Я. Мысли, излиявшиеся при чтении молитвы Господней: Отче наш. — СПб.: тип. Акад. наук, 1814. — 23 с. — (авт. установлен по статье Б. Модзалевского «Лабзин» в Русском биогр. словаре).
  • Карнеев З. Я. Мои понятия о символе веры : Сочинение автора мыслей, излиявшихся при молитве Отче наш. — СПб.: печ. при Имп. Акад. наук, 1814. — 46 с. — (автор устан. по изд.: Масанов. Словарь псевдонимов. — Т. 1. — М., 1956).

Перапіска з Карнеевым князя А. М. Галіцына і А. Ф. Лабзіна надрукавана ў «Русском Архиве» (1892, № 12 і 1833, № 5).

Зноскі

  1. Джунковский Александр Васильевич 1810—1887. Генеалогическая база знаний: персоны, фамилии, хроника. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.
  • Щелков И. Из истории Харьковского университета // Журнал Министерства народного просвещения. — 1890. — № 10.