Кагальны калодзеж
Кагальны калодзеж | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, г. Мсціслаў, Магілёўская вобласць |
Плошча | 0,01 га[1] |
Дата заснавання | 2003[1] |
Кагальны калодзеж — крыніца ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Размешчана ў паўночнай частцы горада, у пачатку вуліцы Леніна, каля падножжа Замкавай гары на беразе ручая Здаравец. З’яўляецца традыцыйным месцам забору крынічнай вады насельніцтвам. Вада з крыніцы па выніках аналізаў адпавядае патрабаванням санітарных правіл і нормаў для пітнай вады[2]. Ахоўны статус з 2003 года[1].
Даўней з яго яўрэйскія вознікі развозілі ваду па дамах гараджан. У назве захаваны яўрэйскія карані: «кагальны» азначае «грамадскі». Побач з калодзежам праходзіць сцежка, па якой у 1941 годзе нацысты вялі яўрэяў на расстрэл[3].
У жніўні 2014 года пачаліся працы па добраўпарадкаванні калодзежа. На месцы крыніцы ўзведзена капліца, названая ў гонар Тупічэўскага абраза Маці Божай. У снежні 2014 года крыніца асвечана настаяцелем храма ў гонар Тупічэўскай Маці Божай протаіерэем айцом Цімафеем[4].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кагальный колодец в Мстиславле Архівавана 30 красавіка 2019.
- Кагальны калодзеж на сайце Глобус Беларусі (руск.)