Кагатная гніль каранёў
Кагатная гніль[1] — захворванне карняплодаў (буракі, морква), якая выяўляецца ў з’яўленні белай або шаравата-попельнай цвілі, выкліканай грыбом Botrytis cinerea у комплексе з іншымі мікраарганізмамі. Кагатная гніль звычайна ўзнікае пры масавым захоўванні караняплодаў у кагатах (накрытых наземных кучах), капцах, склепах. Хутчэй паражаюцца пашкоджаныя, а таксама звялыя карняплоды.
У развіцці хваробы могуць прымаць удзел грыбкі, спадарожныя Botrytis cinerea:
- з роду Verticellum;
- Fusarium culmorum — пры паразе гэтым грыбом карняплоды цукровых буракоў страчваюць цукрыстасць і становяцца зусім непрыдатнымі для перапрацоўкі;
- Phoma rostrupii — узбуджальнік фамознай гнілі морквы
- Phoma betae — узбуджальнік фамознай гнілі буракоў
Папераджальныя меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]
- дэзінфекцыя месцаў захоўвання;
- адбор пашкоджаных карняплодаў і хуткая іх перапрацоўка;
- абарона ад завядання і іншыя
Зноскі
- ↑ Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мир растений / гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М., 1991. — Т. 2. Грибы /под ред. М. В. Горленко . — С. 379, 384, 397, 416. — ISBN 5-09-002841-9.