Кадзуй Атані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кадзуй Атані
яп.: 大谷光瑞
Нараджэнне 27 снежня 1876(1876-12-27) ці 1876
Смерць 5 кастрычніка 1948(1948-10-05) ці 1948
Род Ōtani family[d]
Бацька Ōtani Kōson[d]
Жонка Ōtani Kazuko[d]
Веравызнанне Honganji-ha[d]
Дзейнасць бхікшу, вынаходнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера будызм[1] і research expedition[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кадзу́й Ата́ні[2][3] (яп.: 大谷 光瑞 А:тані Ка:дзуй, ; манаскае імя Кёнё (яп.: 鏡如 Кё:нё), 27 снежня 18765 кастрычніка 1948) — японскі падарожнік-даследчык, арганізатар і спонсар экспедыцый у Цэнтральную Азію. У еўрапейскай літаратуры вядомы з тытулам «граф Атані», паколькі быў выхадцам з родавай шляхты, у японскай літаратуры таксама як 22 настаяцель Заходняга манастыра Ханган-дзі[en].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У маладосці Кадзуй Атані атрымліваў адукацыю ў Лондане і падарожнічаў па Еўропе. У гэты час ён пазнаёміўся з шэрагам падарожнікаў-даследчыкаў. У іх ліку былі Свен Гедин[en], Аўрэль Стэйн і Альберт фон Ле Кок[en]. Гэтыя сустрэчы моцна паўплывалі на яго, і ён прыняў рашэнне даследаваць Усходні Туркестан  (руск.), рэгіён, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе будызму. Сярод яго мэтаў было выяўленне старадаўніх тэкстаў будыйскіх сутраў.

Экспедыцыі Атані[правіць | правіць зыходнік]

У 1902—1910 гадах Кадзуй Атані арганізаваў і фінансаваў тры значныя экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, толькі ў першай з якіх (1902—1904) ён удзельнічаў асабіста. Асноўны раён даследаванняў уключаў аазісы Сіньцзяна. Адгалінаванні маршрутаў ўключалі таксама Казахстан, Непал, Індыю і Расію. Самым значным дасягненнем лічыцца археалагічнае даследаванне старажытнага горада Субашы у пустыні Такла-Макан.

Казуй Атані вымушаны быў спыніць асабісты ўдзел у экспедыцыях у сувязі са спадчыным абавязкам настаяцеля ў 1903 годзе, атрымаўшы вестку пра смерць свайго бацькі, Атані Касона.

Дзейнасць у Японіі[правіць | правіць зыходнік]

У якасці настаяцеля ён працягваў арганізацыю экспедыцый, а таксама здзейсніў мадэрнізацыю будыйскай школы Дзёдо-сінсю  (руск.) ў Кіёта.

Выдаткі на экспедыцыі пацягнулі за сабой даўгі Дзёдо-сінсю  (руск.), і ў выніку ўзніклага фінансавага скандалу ў 1914 годзе ён вымушаны быў адрачыся ад пасады настаяцеля, перадаўшы яго свайму пляменніку Касё Атані, які стаў 23-м настаяцелем.

Гады Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд вайны Кадзуй Атані быў дарадцам на акупаваных Японіяй тэрыторыях Кітая (Маньчжоу-го) і пабываў у савецкім палоне (1945—1947).

Праз некалькі гадоў пасля вайны ён памёр ад раку страўніка.

Ацэнка дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Кодзуй Атан складаўся членам Каралеўскага геаграфічнага таварыства. Разведкі Брытанскай і Расійскай імперый у сувязі з уцягнутасцю рэгіёна яго даследаванняў у Вялікую гульню  (руск.) прытрымліваліся думкі, што археалагічная накіраванасць экспедыцый графа Атані — не больш чым прыкрыццё для шпіянажу.

Значная па аб’ёме і важная для навукі археалагічная «калекцыя Атані» цяпер падзелена паміж музеямі ў Японіі (Кіёта і Токіа), а таксама ў Кітаі і Карэі. Дзённікі і фатаграфіі, зробленыя экспедыцыямі, а таксама іх батанічныя калекцыі захоўваюцца ва Універсітэце Рукоку[en] у Японіі.

Кадзуй Атані таксама пакінуў шэраг даследаванняў, прысвечаных Кітаю і Маньчжурыі.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 22 жніўня 2023.
  2. Модест Колеров. Русский сборник: исследования по истории России XIX-ХХ вв. — М., 2008. — Т. 5. — С. 222. — 429 с.
  3. Александр Мещеряков. Император Мэйдзи и его Япония. — LitRes, 2015. — С. 942. — 950 с. — ISBN 9785457246430.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]