Казарма (Брэст, вуліца Леніна)
Выгляд
| Славутасць | |
| Казарма | |
|---|---|
| | |
| 52°05′23″ пн. ш. 23°41′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | цагляны стыль[d] |
| Дата заснавання | 1840-я |
| Дата пабудовы | 1840-я |
| Статус |
|
Казарма — будынак у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па вуліцы Леніна, 25. Казарма пабудавана ў 1840-я гг. з чырвонай цэглы для гарнізона крэпасці. У наш час жылы дом[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік так званай «цаглянай архітэктуры». Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак з вальмавым дахам, нізкім цокалем і дваровымі прыбудовамі-тамбурамі. Плоскасць галоўнага выцягнутага ўздоўж вуліцы фасада рытмічна члянёная 13 аконнымі і дзвярнымі праёмамі з клінчатымі лучковымі перамычкамі. Архітэктурна-дэкаратыўная выразнасць дасягаецца майстэрскай цаглянай муроўкай падаконных і завяршальнага карнізаў, вуглавых лапатак, ніш. Секцыйная планіроўка часткова зменена, памяшканні звязаны калідорам з 2 уваходнымі вестыбюлямі[1].
Зноскі
- 1 2 А. Н. Кулагин. 28. Казарма // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Н. Кулагин. 28. Казарма // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыі:
- З’явіліся ў 1840 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
- Помнікі горадабудаўніцтва Брэсцкай вобласці
- Гістарычны цэнтр Брэста
- 1840-я ў Брэсце
- З’явіліся ў 1840-я гады
- Збудаванні Беларусі ў цагляным стылі
- Будынкі і збудаванні Брэста
- Вуліца Леніна (Брэст)
