Казялец кашубскі
Казялец кашубскі | |||||||||||||||||||
Казялец кашубскі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ranunculus cassubicus L. | |||||||||||||||||||
|
Казялец кашубскі[3] (Ranunculus cassubicus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Відавы эпітэт дадзены па назве паўночна-ўсходняй частцы Прусіі — Кашубіі (у ранейшым напісанні — Касубіі) .
Беларускія назвы: казялец касубскі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[4], казялец[5], курачча слепата[6][7].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцябло 30-60 см вышынёй, прамое, у верхняй частцы слаба галінастае.
Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, суцэльнае, шурпатае. Сцябловае лісце нашмат драбней, пальчатарассечанае.
Кветкі адзіночныя або сабраныя ў паўпарасонік. Чашачка злёгку апушаная, вяночак дыяметрам 2-3 см, светла-жоўтага колеру. Цвіце ў чэрвені. Формула кветкі: .
Плод — шматарэшак.
Цвіце з красавіка па май.
Месцапражыванне
[правіць | правіць зыходнік]Расце ў разрэджаных лісцяных лясах.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў Скандынавіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры.
У Расіі вядомы з еўрапейскай часткі і з Алтая.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец кашубскі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus) апісаны К. Лінеем у 1753 годзе ў Species Plantarum (1753, Sp.Pl. :551)[8](«Habitat in Cassubia, Sibiria»).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ {{{загаловак}}}. — 1753. — P. 551.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 603. Ranunculus cassubicus L. — Лютик кашубский // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 218. — ISBN 9-87317-128-9.
- Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб.: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 81. — ISBN 978-5-9603-0092-6.