Казімір Андрэевіч Буйніцкі
| Казімір Андрэевіч Буйніцкі | |
|---|---|
| польск.: Kazimierz Bujnicki | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 30 лістапада (11 снежня) 1788[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 (26) ліпеня 1878[1] (89 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Дзеці | Zygmunt Bujnicki[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, аўтар дзённіка, публіцыст |
| Мова твораў | польская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Казімір Андрэевіч Буйніцкі (30 лістапада (11 снежня) 1788[1], Краслава, Карона Каралеўства Польскага — 14 (26) ліпеня 1878[1], Дагда, Дагдская воласць[d]; Крыптанімы: WR) — пісьменнік, публіцыст, краязнавец.
Ганаровы куратар школ Віцебскай губерні. У 1842—1849 гадах выдаваў у Вільні альманах «Rubon», прысвечаны ў асноўным тэматыцы гісторыі і культуры Інфлянтаў (Латгаліі), якія на той час уваходзілі ў Віцебскую губерню. Даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства, актыўны член Віленскай археалагічнай камісіі.
Аўтар этнаграфічна-краязнаўчых нарысаў, вершаванай камедыі «Komedje» (1851), апавяданняў і вершаў «Stara Panna» (1854), «Siostra Gertruda» (1842), «Pamiętniki ks. Jordana» (1852), «Biórko» (1862), «Wędrówki» (1841), «Nowa wędrówka po małych drogach» (1852) на польскай мове. У сваіх апавяданнях даволі праўдзіва паказвае жыццё беларускага і латышскага сялянства[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.